«Мiнiмальшчыкам» — новы памер
Сяргей ГРЫБ
З 1 лютага праiндэксаваны сацыяльныя i мiнiмальныя працоўныя пенсii, а таксама надбаўкi i павышэннi да iх.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Каралёва, iндэксацыя сацыяльных, мiнiмальных працоўных пенсiй, а таксама надбавак i павышэнняў да iх праведзена ў сувязi з павелiчэннем бюджэту пражытковага мiнiмуму. У прыватнасцi, новы памер мiнiмальнай пенсii па ўзросту зараз складае 42 625 рублёў. Дарэчы, нагадваюць у мiнiстэрстве, летась падобны пераразлiк рабiўся тройчы — у лютым, маi i жнiўнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лютага праiндэксаваны сацыяльныя i мiнiмальныя працоўныя пенсii, а таксама надбаўкi i павышэннi да iх |
|