Прымарозiць: ўначы да мiнус 22
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння тэрыторыя Беларусi трапiць у тылавую частку антыцыклона, якi рухаецца ў бок еўрапейскай часткi Расii, таму iстотна пахаладае.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 1 да 7 градусаў марозу, у паўднёвых раёнах — да плюс 2, а ў Вiцебскай вобласцi — мiнус 5—10 градусаў. Пройдзе снег. На дарогах суцэльная галалёдзiца. У сераду халоднае арктычнае паветра са Скандынавii зробiць маразы яшчэ больш моцнымi. Так, уначы на сераду тэмпература знiзiцца да мiнус 10—16 градусаў, а ў паўночных раёнах нават да 18—22 марозу. Удзень — 7—13 марозу. Толькi на поўднi краiны 7 лютага на працягу сутак — 0—6 марозу. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, марознае надвор’е захаваецца да пятнiцы. У выхадныя вiльготны i цёплы вецер з боку Атлантыкi дасягне Беларусi i маразы iстотна аслабеюць. Часам будзе iсцi мокры снег. Тэмпература ўначы — 2—8 градусаў марозу, удзень — ад мiнус 3 да плюс 2. Трэба заўважыць, што небяспечная галалёдзiца пратрымаецца на дарогах на працягу ўсяго тыдня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння тэрыторыя Беларусi трапiць у т
|
|