Два месцы. І... дзве дапамогі?
Сяргей ГРЫБ
Па вынiках мiнулага года ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва павiнна «вярнуцца» больш за 1 млрд рублёў сродкаў, што былi налiчаны грамадзянам у выглядзе дапамог i пенсiй без законных на тое падстаў. Пры гэтым варта нагадаць: каля 80 працэнтаў агульнага бюджэту Фонду накiроўваецца на фiнансаванне пенсiй.
У прыватнасцi, паведамiла начальнiк аддзела персанiфiкаванага ўлiку Фонду Нiна Грабар, на працягу мiнулага года даводзiлася сутыкацца з выпадкамi атрымання дапамог па беспрацоўю ўжо працуючымi грамадзянамi, выпадкамi прызначэння дапамог па догляду за дзецьмi ва ўзросце да 3 гадоў адначасова ў двух наймальнiкаў, а таксама з выпадкамi выплаты ў поўным аб’ёме пенсiй працуючым пенсiянерам, якiя маюць iндывiдуальны каэфiцыент больш за 1,3. Падобныя парушэннi заканадаўства адзначалiся ва ўсiх рэгiёнах без выключэння. Прычым выявiць факты неабгрунтаванага атрымання дапамог i пенсiй удалося выявiць дзякуючы выкарыстанню дадзеных персанiфiкаванага ўлiку сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Дарэчы, зазначыла Нiна Грабар, усе сродкi, выплачаныя без законных падстаў, падлягаюць вяртанню ў Фонд сацыяльнай абароны ў абавязковым парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках мiнулага года ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва павiнна «вярнуцца» больш за 1 млрд рублёў сродкаў, што былi налiчаны грамадзянам у выг
|
|