Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 68
Аб аб’яўленнi 2007 года Годам дзiцяцi
У мэтах забеспячэння дзяржаўнай i грамадскай падтрымкi i абароны дзяцiнства, стварэння ўмоў для станаўлення i гарманiчнага развiцця асобы дзiцяцi: 1. Аб’явiць у Рэспублiцы Беларусь 2007 год Годам дзiцяцi. 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь зацвердзiць склад арганiзацыйнага камiтэта i рэспублiканскi план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2007 годзе Года дзiцяцi i прыняць iншыя меры, неабходныя для выканання гэтага Указа. 3. Аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму зацвердзiць рэгiянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2007 годзе Года дзiцяцi. 4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 1 лютага 2007 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб аб’яўленнi 2007 года Годам дзiцяцi |
|