Першы энергаблок беларускай АЭС павiнен з’явiцца да 2014 года
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Беларуская атамная электрастанцыя магутнасцю 1 тыс. МВт павiнна быць уведзена ў эксплуатацыю да 2014 года. Да 2020 года магутнасць АЭС павiнна быць павялiчана да 2 тыс. МВт. Аб гэтым паведамiў учора на прэс-канферэнцыi старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (НАНБ) Мiхаiл Мяснiковiч.
Паводле яго слоў, мiнiстэрства энергетыкi i НАНБ схiльныя да варыянту, што ў краiне будзе спачатку ажыццяўляцца будаўнiцтва двух энергаблокаў магутнасцю 1 тыс. МВт кожны. Аднак пасля ўвядзення АЭС з такой магутнасцю не выключана, што могуць быць дабудаваны i iншыя блокi. Сёння, як адзначыў Мiхаiл Мяснiковiч, беларускi бок «адпрацоўвае пытаннi», звязаныя з узаемадзеяннем у справе будаўнiцтва АЭС з мiжнароднымi арганiзацыямi. У першую чаргу з МАГАТЭ. Адначасова вывучаюцца магчымасцi кампанiй, з якiмi могуць быць заключаны дамовы пра стварэнне праектаў будаўнiцтва станцыi. Пры гэтым «у першую чаргу разглядаецца пытанне надзейнасцi станцыi. У Беларусi будзе будавацца самая надзейная станцыя». На двух пляцоўках у Магiлёўскай вобласцi, якiя выбраны для магчымага будаўнiцтва АЭС, «ужо вядуцца геалагiчныя i сейсмiчныя даследаваннi». «I ставiцца задача ўжо ў наступным годзе пачаць падрыхтоўчыя будаўнiчыя работы». «Кошт атамнай станцыi з’яўляецца прадметам перамоў... Аднак прыкладныя лiчбы наступныя: 2,5—3 млрд долараў для магутнасцi ў 2 тыс. МВт», — сказаў старшыня Прэзiдыума НАНБ. Пры гэтым ён дадаў, што адной з найбольш рэальных крынiц прыцягнення сродкаў можа стаць крэдыт Сусветнага банка. Як адзначыў на прэс-канферэнцыi мiнiстр энергетыкi Беларусi Аляксандр Азярэц, два энергаблокi АЭС агульнай магутнасцю 2 тыс. МВт дазволяць зэканомiць 4,5—5 млрд кубiчных метраў прыроднага газу. «Гэта iстотна», — сказаў мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская атамная электрастанцыя магутнасцю 1 тыс. МВт павiнна быць уведзена ў эксплуатацыю да 2014 года. Да 2020 года магутнасць АЭС павiнна быць па
|
|