Дзмiтрый Рагозiн заклiкае не давяраць даным сацапытанняў аб пагаршэннi адносiнаў расiян да белар
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
Аб гэтым ён заявiў у Мiнску журналiстам перад пачаткам сустрэчы з намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД, старшынёй Славянскага парламенцкага саюза Сяргеем Касцянам.
Дзмiтрый Рагозiн падкрэслiў: «Немагчыма змянiць любоў, глыбокую павагу расiян да беларусаў — мы адной крывi, у нас адзiн лёс». Пры гэтым ён яшчэ раз адзначыў, што энергетычны канфлiкт не прывёў да змянення адносiнаў грамадзян Расii да Беларусi. «Ёсць iншае — людзi пачынаюць разумець, што ў кожнай з краiн ёсць свае нацыянальныя iнтарэсы i, безумоўна, ёсць канфлiкты, — сказаў ён. — Я лiчу, што калi мы выходзiм на рыначныя цэны, то трэба было гэта пытанне вырашаць паэтапна, а не метадам шокавай тэрапii». У сувязi з гэтым Дзмiтрый Рагозiн падкрэслiў, што «ў Мiнску ёсць разуменне гэтых пытанняў, мы не дадзiм разладзiць расiйска-беларускiя адносiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявiў у Мiнску журналiстам перад пачаткам сустрэчы з намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i
|
|