Сяргей Сiдорскi прапануе распрацоўваць бюджэт Беларусi на два гады
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi прапанаваў распрацоўваць бюджэт Беларусi на два гады. Як адзначыў кiраўнiк урада на калегii Мiнiстэрства фiнансаў, «трэба iсцi да доўгатэрмiновага бюджэту».
У цэлым Сяргей Сiдорскi станоўча ацанiў работу фiнансавых органаў Беларусi ў 2006 годзе. Кiраўнiк урада прызнаў неабходнасць змянення заканадаўства для больш актыўнага функцыянавання рынку дзяржаўных i карпаратыўных каштоўных папер. «I гэта павiнен рабiць камiтэт па каштоўных паперах. Ён павiнен працаваць, а не ствараць iлюзii i гаварыць аб палiтычных рызыках», — сказаў Сяргей Сiдорскi. На яго думку, «сёння мы можам атрымаць столькi грошай, колькi ёсць бiзнэс-планаў, пад добры бiзнэс-план развiцця заўсёды знойдуцца фiнансавыя сродкi». Прэм’ер-мiнiстр заклiкаў Мiнфiн наладзiць дакладную i сiстэмную работу. Ён адзначыў, што грошы, атрыманыя ад прыбытку высокадаходных i эфектыўных галiн, будуць накiроўвацца на iнавацыйныя праекты ў iншых сферах, а таксама на невялiкiх прадпрыемствах, якiя самi не могуць прыцягнуць пазыковыя сродкi. «Цяпер дзесяткi буйнейшых замежных банкаў прапануюць рэсурсы нашай краiне», — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Паводле яго слоў, на гэты год стаiць задача выйсцi на прыцягненне знешнiх рэсурсаў у бюджэт Беларусi ў памеры каля $1,5 млрд. «Я думаю, што ў сакавiку ў нас павiнна быць як мiнiмум $500 млн нязвязаных крэдытаў, прадастаўленых пад эфектыўныя праекты», — сказаў ён. У Беларусi дадатковыя паступленнi мясцовых бюджэтаў у 2007 годзе за кошт максiмальнага выкарыстання незадзейнiчаных крынiц могуць скласцi больш як Br680 млрд. «Калi чалавек хоча пабудаваць матэль, рэстаран або iншы аб’ект, ён павiнен звяртацца непасрэдна да мясцовых органаў улады. Чаму свабодныя землi не прапаноўваюцца праз аўкцыёны, таргi? Калi чалавек гатовы ўкласцi грошы, не трэба яму перашкаджаць, паколькi гэтыя грошы будуць заставацца на развiццё малых i сярэднiх гарадоў», — падкрэслiў кiраўнiк урада. Акрамя таго, лiчыць Сяргей Сiдорскi, мясцовыя бюджэты шмат страчваюць у вынiку недастаткова эфектыўнай работы ў сферы паслуг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi прапанаваў распрацоўваць бюджэт Беларусi на два гады. Як адзначыў кiраўнiк урада на калегii Мiнiстэрства фiна |
|