Хроніка апошніх падзей
У IРАКУ ПРАПАЛI СОТНI ТОН ДОЛАРАЎ
Старшыня камiтэта па нагляду ЗША Генры Уоксман паведамiў, што за 13 месяцаў, з моманту стварэння ў Iраку часовага ўрада да моманту перадачы ўлады мясцовым уладам, Вашынгтон пераправiў у Iрак 360 тон наяўных. «Хто ў здаровым розуме можа адправiць 360 тон грошай у зону баявых дзеянняў? Але менавiта гэта i было зроблена», — сказаў ён звяртаючыся да Пола Брэмэра, якi ўзначальваў часовы ўрад Iрака. На слуханнях у галоўным камiтэце палаты прадстаўнiкоў па нагляду дэмакраты запатрабавалi тлумачэнняў ад Брэмера, якi кантраляваў выдаткi на аднаўленне краiны. На гэтыя мэты было выдаткавана 12 млрд долараў наяўнымi. Як паведамляе The Financial Times, часам мяхi з грашыма разгружалiся прама з грузавiкоў. Мiжнародныя назiральнiкi, у тым лiку спецыялiсты Мiжнароднага валютнага фонду, не раз папракалi ЗША за бескантрольнасць расходавання гэтых сродкаў. У запiсцы, апублiкаванай Уоксманам, прыводзяцца словы аднаго з супрацоўнiкаў часовага ўрада, якi расказвае пра 100-доларавыя купюры, што наваднiлi ўсё навокал. У некаторых выпадках грошы захоўвалiся ў мяшках без усялякай аховы ў iракскiх мiнiстэрствах. У ВЯЛIКАБРЫТАНII ЎЗАРВАЛАСЯ ТРЭЦЯЕ ПIСЬМО ЗА ТРЫ ДНI Пiсьмо, якое даслалi па пошце, узарвалася ва Упраўленнi па выдачы вадзiцельскiх правоў i аўтамабiльных пасведчанняў у горадзе Суонсi ў паўднёвым Уэльсе. У вынiку пацярпела адна жанчына. У якасцi меры перасцярогi з блiжэйшых дамоў былi эвакуiраваны жыхары. У аўторак выбух адбыўся ў бухгалтарскай кампанii, што абслугоўвае фiрму, якая пастаўляе палiцыi лiчбавыя камеры сачэння за хуткасцю. У панядзелак пiсьмо ўзарвалася ў Лондане, у канторы, якая займаецца ўзыманнем штрафаў за парушэнне правiлаў дарожнага руху. У гэтых iнцыдэнтах раненнi атрымалi тры чалавекi. На думку экспертаў тры запар напады на офiсы кампанiй, якiя маюць дачыненне да транспарту, пацвярджаюць апасеннi, што рассылку замiнiраваных пiсьмаў праводзiць вельмi чымсьцi незадаволены аўтамабiлiст. БОЛЬШАСЦЬ ТУРКМЕНАЎ НЕ ВЕРАЦЬ, ШТО IХ МЕРКАВАННЕ ЎЛIЧАЦЬ ПАДЧАС ВЫБАРАЎ Адна з нямецкiх няўрадавых арганiзацый правяла ў Туркменii апытанне, звязанае з маючымi адбыцца прэзiдэнцкiмi выбарамi. Згодна з вынiкамi даследавання, больш за 80 працэнтаў апытаных хацелi б выбраць прэзiдэнта, якi падтрымлiвае дэмакратычныя рэформы, i толькi вельмi маленькая група рэспандэнтаў адказвала, што iм усё роўна. Большасць апытаных выказала няўпэўненасць у тым, што iх меркаванне ў ходзе выбараў будзе сапраўды ўлiчана. Мiж тым, 69 працэнтаў рэспандэнтаў маюць намер пайсцi на выбары. 68 працэнтаў хацелi б выбiраць прэзiдэнта не з лiку кандыдатаў, якiх прызначыў Народны савет. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня камiтэта па нагляду ЗША Генры Уоксман паведамiў, што за 13 месяцаў, з моманту стварэння ў Iраку часовага ўрада да моманту перадачы ўлады мясц |
|