21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Семежава плануе рэкорды...

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Толькi два працэнты ад усёй колькасцi малака, атрыманага летась сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам «Семежава», пайшло не вышэйшым гатункам. Астатнiя 98 працэнтаў ад усiх надоеных кiлаграмаў адпавядалi самым высокiм патрабаванням па тлустасцi i смаку. Дзякуючы пераабсталяванню ўчасткаў малочнай гаспадаркi, у прыватнасцi, набыццю вялiкiх чатырох-, пяцi- i васьмiтонных халадзiльных установак закрытага тыпу, новых даiльных апаратаў стала магчыма ўдасканальваць не толькi якасць. Усе ўчасткi малочнатаварнай фермы атрымалi ў сярэднiм больш за пяць тысяч лiтраў ад адной каровы.

— А яшчэ пяць—сем гадоў таму сiтуацыя ў Семежаве была, шчыра кажучы, дрэннай, таму што каровы хварэлi на лейкоз i сухоты. Асаблiвую трывогу выклiкаў участак нумар тры малочнатаварнай фермы, — узгадвае галоўны ветэрынарны ўрач Капыльскага раёна Леанiд Паляшчук. — А зараз пра тое, што ў жывёлы былi хваробы, ужо i не памятаюць — дзякуючы вялiкай працы праблема знiкла. Той жа трэцi ўчастак у СВК «Семежава» ў 2006 годзе паставiў рэкорд — 6232 кiлаграмы малака ў сярэднiм ад каровы.

У планах гаспадаркi — выйсцi на абсалютныя сто працэнтаў вытворчасцi малака вышэйшага гатунку. Таму сёлета «Семежава» працягне сваё развiццё. Напрыклад, новы комплекс, якi разлiчаны на 720 галоў, пачне працаваць у гэтым годзе. Дзяржавай былi выдаткаваны сродкi на набыццё неабходнага абсталявання i матэрыялаў, аднак усе работы праводзiліся толькi ўласнымi сiламi — гаспадарчым спосабам, брыгады будаўнiкоў «збоку» не наймалiся. Гэта дазволiла эканомiць сродкi. Увогуле, грошы тут лiчыць навучылiся — яшчэ летась перарабiлi сiстэму ацяплення гаспадаркi на той выпадак, каб цалкам перайсцi на мясцовыя вiды палiва.

Як лiчаць работнiкi фермы, гаспадарчыя поспехi залежаць i ад таго, як арганiзавана праца. У «Семежаве» яшчэ некалькi гадоў таму змянiлi рацыён жывёлы, што адразу ж адбiлася i на якасцi малака. Як толькi пачалi ўводзiць новыя падкормкi, дабаўкi, адразу павысiлiся надоi.

— Паказчыкi паляпшаем за кошт маладняку ў статку, акрамя таго, мы пачалi актыўна ўжываць даiльныя апараты тыпу «Ялiнка». Па-новаму арганiзаваны ў вытворчым кааператыве i працэс кармлення. Зараз жывёла мае свабодны доступ да кармоў, мы яе не трымаем на прывязi, — падкрэслiвае загадчык фермы Уладзiмiр Рубецкi. — Новае, цалкам механiзаванае халадзiльнае абсталяванне закрытага тыпу, якое мы ўсталявалi за два гады, дазваляе рэгуляваць тэмпературу сыравiны, захоўваць яе ў належным стане.

У апошнi раз прамысловы халадзiльнiк для захоўвання толькi што атрыманага малака набылi ў сярэдзiне 1980-х. Вялiкi нямецкi апарат працаваў добра, аднак з цягам часу пачаў рабiць усё наадварот — замест таго, каб астуджаць сыравiну, ён у аўтаматычным рэжыме адключаўся, i малако псавалася. Давялося яго замянiць.

Змены ў СВК «Семежава» прыметныя не толькi ў вытворчай сферы. З развiццём аграгарадка ў хатах жыхароў з’явiўся газ, асартымент у мясцовай краме зараз у стане задаволiць усе спажывецкiя густы. У мясцовым музеі вёскi адчынiўся i раённы музей народнага ткацтва. Амаль усе экспанаты падарылi жыхары Семежава i краязнаўчы музей. Музей з’яўляецца не проста памяшканнем, дзе захоўваюцца ўзоры, вырабленыя народным майстрам: тут працуюць разнастайныя гурткi для дзяцей, а яшчэ ёсць майстэрня, дзе па ўсiх старажытных законах мастацкай творчасцi ствараюць сапраўдныя беларускiя габелены i ткуць тканiну. Мэта музея — адрадзiць былыя традыцыi Капыльшчыны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi два працэнты ад усёй колькасцi малака, атрыманага летась сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам «Семежава», пайшло не вышэйшым гатункам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика