Адшукаюць прапаўшых хутчэй
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебску будзе створана адзiная камп’ютарная база, што значна палепшыць вышук людзей, аб месцазнаходжаннi якiх цiкавяцца iх сваякi, знаёмыя. Установы аховы здароўя будуць больш цесна узаемадзейнiчаць з мiлiцэйскiм бюро рэгiстрацыi няшчасных выпадкаў. Паводле слоў начальнiка УУС Вiцебскага аблвыканкама, палкоўнiка Вячаслава Яўстаф’ева, толькi ў мiнулым годзе ў вiцебскае бюро рэгiстрацыi няшчасных выпадкаў звярнулiся больш за 2360 грамадзян. Бюро працуе, пачынаючы з 2003 года. За гэты час былi афiцыйна аб’яўлены прапаўшымi без вестак 384 чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску будзе створана адзiная камп’ютарная база, што значна палепшыць вышук людзей, аб месцазнаходжаннi якiх цiкавяцца iх сваякi, знаёмыя
|
|