Асiлак № 2
БЕЛТА
БелАЗ вырабiў другi экзэмпляр кар’ернага самазвала грузападымальнасцю 320 тон. Ён дэманструецца сёння на выстаўцы, якая праходзiць у Жодзiне на Беларускiм аўтамабiльным заводзе ў рамках мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Кар’ерны транспарт-2007».
Як паведамiў генеральны дырэктар БелАЗа Павел Марыеў, у лiку iншых навiнак прадпрыемства — кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 90 тон з гiдрамеханiчнай трансмiсiяй. У 2007 годзе БелАЗ пачынае экспарт аўтамабiляў у Венесуэлу. Гэта новы рынак для беларускага прадпрыемства. У мiнулым годзе БелАЗ упершыню выйшаў на рынак Аўстралii, ПАР, Iрана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БелАЗ вырабiў другi экзэмпляр кар’ернага самазвала грузападымальнасцю 320 тон |
|