Чакаюцца моцныя снегапады i завiрухi
БЕЛТА
Паводле слоў галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольгi Фядотавай, у блiжэйшыя днi на поўначы краiны па-ранейшаму захаваецца больш халоднае надвор’е, чым у паўднёвых раёнах. У пятнiцу цыклон, якi змяшчаецца з Польшчы, значна павялiчыць вышыню снежнага покрыва. Асаблiва складаныя ўмовы надвор’я чакаюцца ў ноч на 9 лютага. У многiх раёнах будзе моцны снег, завiруха, на дарогах снежныя заносы. А ў паўднёвых раёнах снег зменiцца дажджом, таму чакаюцца галалёдныя з’явы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 1 градуса на поўднi да мiнус 19 градусаў на поўначы. Дзённая тэмпература складзе ў сярэднiм 4—10 градусаў нiжэй за нуль.
У суботу ў начныя гадзiны чакаецца 8—15 градусаў нiжэй за нуль, на паўночным захадзе маразы ўзмацняцца да 20—23 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе 6—12 градусаў нiжэй за нуль, у паўднёвых раёнах на працягу сутак — ад нуля да мiнус 7 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў галоўнага сiноптыка Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольгi Фядотавай, у блiжэйшыя днi на поўначы краiны па-ранейшаму захаваецца больш х |
|