Сакрэты кiтайскiх iероглiфаў
Марына ДЗМIТРЫЕВА
У Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеi адкрылася ўнiкальная выстава «Iероглiфы — ад подпiсаў на чарапашных панцырах да камп’ютараў». Выстава наладжана ўпраўленнем культуры Магiлёўскага аблвыканкама сумесна з пасольствам Кiтая ў Рэспублiцы Беларусь.
Экспазiцыя выставы дастаткова змястоўная па структуры. Умоўна яна падзяляецца на некалькi iнфармацыйных раздзелаў, дзе ўвазе наведвальнiкаў прапануюцца кiтайскiя iероглiфы ад старажытных часоў да сучаснага веку iнфарматыкi. Выстава распавядае i пра самыя старажытныя спосабы стварэння iероглiфаў. Да iх належаць пiктаграмы, якiя перадаюць сэнс простымi карцiнкамi, i вузельчыкавае пiсьмо, якое перадае пажаданне дабрабыту i працвiтання. Прыцягваюць увагу на выставе таксама матэрыялы i iнструменты для напiсання iероглiфаў: пэндзлiкi, тушнiцы, чарнiлы, драўляныя дошчачкi i бамбукавыя палачкi. Асаблiва цiкавым экспанатам выставы з’яўляецца кiтайская пiшучая машынка. Падчас экскурсii можна даведацца i пра тое, што кiтайскiя вучоныя распрацавалi сваю сiстэму ўводу iероглiфаў у камп’ютар, пры якой хуткасць часам пераўзыходзiць хуткасць уводу на англiйскай мове! Выстава будзе працаваць да красавiка гэтага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеi адкрылася ўнiкальная выстава «Iероглiфы — ад подпiсаў на чарапашных панцырах да камп’ютараў»
|
|