Урад Беларусi павысiў аклады нiзкааплатным катэгорыям бюджэтнiкаў у сярэднiм на 10 працэнтаў
Урад Беларусi прыняў рашэнне аб павышэннi заработнай платы асобных катэгорый работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 6 лютага гэтага года № 153, якое ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2007 года.
Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА гэты дакумент, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення працы i заработнай платы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi Ларыса Полазава адзначыла, што пастановай урада павышаны памеры i дыяпазон прымянення карэкцiруючых каэфiцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) нiзкааплатных катэгорый работнiкаў бюджэтных арганiзацый. Паводле яе слоў, раней карэкцiруючыя каэфiцыенты прымянялiся адносна работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца 1—11 разрадамi, у памерах 2,05—1,01. Цяпер карэкцiруючыя каэфiцыенты ўстаноўлены для работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца 1—13 разрадамi, у памерах 2,26—1,04. Гэта дасць магчымасць павысiць заработную плату ў сярэднiм на 10 працэнтаў. Акрамя таго, пастановай урада ўстаноўлена павышэнне да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў культурна-асветных устаноў у памеры 10 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi прыняў рашэнне аб павышэннi заработнай платы асобных катэгорый работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўн |
|