Снегапады зменшацца
У суботу, 10 лютага, пройдзе кароткачасовы снег, — паведа-міла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспублі-канскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Захаваецца марознае надвор’е.
У начныя гадзiны чакаецца 8-15 градусаў нiжэй за нуль, на паўночным захадзе маразы ўзмоцняцца да 20-23 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе 6-12 градусаў нiжэй за нуль, у паўднёвых раёнах на працягу сутак — ад нуля да мiнус 7 градусаў. У нядзелю, 11 лютага, на фармiраванне надвор’я ў Беларусi ўзмоцнiць свой уплыў скандынаўскi антыцыклон. Таму пройдзе невялiкi снег, у паўднёвых рэгiёнах рэспублiкi стане на 2-3 градусы халадней. А ў паўночных раёнах маразы дасягнуць 23-27 градусаў. На астатняй частцы тэрыторыi Беларусi ў начныя гадзiны будзе 10-17 градусаў марозу. А днём тэмпература паветра складзе 8—15 градусаў марозу, на поўднi краiны — мiнус 1—7 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 10 лютага, пройдзе кароткачасовы снег, — паведа-міла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспублі-канскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотав |
|