Дзе пабудуюць могiльнiк?
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
5—6 лютага беларуская ўрадавая дэлегацыя пабывала на Iгналiнскай АЭС. Як паведамiў начальнiк упраўлення па нагляду i рэгуляванню ядзернай i радыяцыйнай бяспекi Праматамнагляда Уладзiмiр Сонiн, у размовах з лiтоўскiмi спецыялiстамi гаворка вялася аб магчымым месцы размяшчэння могiльнiка радыяцыйных адходаў.
Зараз абмяркоўваюцца дзве пляцоўкi — на адлегласцi адпаведна 700 метраў i 4 кiламетраў ад беларускай мяжы. Беларускi бок, зразумела, настойвае на прыярытэце апошняга варыянту. На яго карысць схiляюцца i лiтоўцы. Разам з тым яны адзначаюць складаныя гiдрагеалагiчныя ўмовы адпаведнай пляцоўкi. Каб узвесцi тут неабходны аб’ект, трэба правесцi цэлы комплекс складаных работ. А гэта — павелiчэнне затрат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5—6 лютага беларуская ўрадавая дэлегацыя пабывала на Iгналiнскай АЭС. Як паведамiў начальнiк упраўлення па нагляду i рэгуляванню ядзернай i радыяцыйна
|
|