Банкiры Беларусi i Iрана абмеркавалi сумесныя праекты
Iгар ГРЫШЫН
Аб пашырэннi двухбаковага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Iсламскай Рэспублiкай Iран iшла размова падчас афiцыйнага вiзiту ў Тэгеран беларускай дэлегацыi банкаўскiх колаў на чале са старшынёй праўлення Нацбанка Пятром Пракаповiчам.
Як паведамiў прэс-сакратар Нацбанка Мiхаiл Журавовiч, на сустрэчах, якiя прайшлi з кiраўнiком Цэнтрабанка Iрана доктарам Iбрахiмам Шэйбанi, кiраўнiкамi Мiнэканомiкi i фiнансаў, МЗС, шэрагу буйнейшых банкаў закраналiся ў тым лiку i пытаннi пашырэння гандлёва-эканамiчных сувязяў дзвюх краiн, нарошчвання тавараабароту. Іранскi бок выказаў намер у блiжэйшы час прапрацаваць i прыступiць да рэалiзацыi пытання аб адкрыццi ў Беларусi прадстаўнiцтва аднаго са сваiх банкаў, а таксама стварыць на тэрыторыi рэспублiкi сумесныя або даччыныя крэдытна-фiнансавыя ўстановы. Абазначана гатоўнасць адкрыць крэдытныя лiнii пад сумесныя праекты праз Банк развiцця экспарту Iрана i адпаведны Фонд, аказваць фiнансавае садзейнiчанне сваiм кампанiям у набыццi беларускай прадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб пашырэннi двухбаковага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Iсламскай Рэспублiкай Iран iшла размова падчас афiцыйнага вiзiту ў Тэгеран беларускай дэлег |
|