У Гродзенскiм абласным раддоме нарадзiлася трайня
Таццяна ГАСЦIЛОВIЧ, БЕЛТА
У Гродзенскiм абласным раддоме нарадзiлася трайня, паведамiў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога радзiльнага дома Вiктар Лiсковiч.
Тры хлопчыкi з’явiлiся на свет у дваццацiгадовай жыхаркi г. Свiслач Веранiкi Маркушэўскай. Маладая пара, якая чакала першынца, адразу стала шматдзетнай сям’ёй. Вага малышоў — 1900, 2150 i 2240 грамаў. Стан здароўя трайнятак боязi ў медыкаў не выклiкае. Летась у Гродзенскiм раддоме ўжо нарадзiлася адна трайня. Дзяўчынкi з’явiлiся на свет у Таццяны Якубовiч, бухгалтара Слонiмскага аўтарамонтнага завода.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм абласным раддоме нарадзiлася трайня, паведамiў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога радзiльнага дома Вiктар Лiсковiч |
|