Палiва пад подпiс
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дрэнная навiна для жыхароў прыгранiчных рэгiёнаў, якiя ў баках уласных аўтамабiляў экспартуюць палiва ў суседнiя Польшчу, Латвiю цi Лiтву, дзе цэны на бензiн i салярку большыя, чым у Беларусi.
Як паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, з першага сакавiка ўводзiцца мытнае афармленне аўтамабiльнага палiва, што вывозiцца фiзiчнымi асобамi. У першую чаргу гэтая мера закране грамадзян, якiя выязджаюць за мяжу часцей, чым адзiн раз на працягу трох сутак. Такiя асобы будуць «iнфармавацца пад подпiс» аб тым, што ў далейшым палiва неабходна будзе дэклараваць «з прымяненнем мераў тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання». Выключэнне будзе зроблена толькi для членаў замежных дэлегацый, дыпламатаў, супрацоўнiкаў мiжнародных арганiзацый, «дальнабойшчыкаў», а таксама фiзiчных асобаў, якiя будуць выязджаць на аздараўленне, у службовыя камандзiроўкi цi перасякаць мяжу маючы пры сабе працоўныя вiзы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дрэнная навiна для жыхароў прыгранiчных рэгiёнаў, якiя ў баках уласных аўтамабiляў экспартуюць палiва ў суседнiя Польшчу, Латвiю цi Лiтву, дзе цэны на
|
|