Японiя падарыла грошы раённым бальнiцам
Алена КАЗЛОВА
Суму ў 213,3 тысячы долараў атрымаюць раённыя бальнiцы ў Слаўгарадзе, Быхаве i Касцюковiчах. Гэтыя грошы выдаткоўвае ўрад Японii ў межах рэалiзацыi праграмы «Грантавая дапамога для праектаў бяспекi насельнiцтва». Дакументы аб прадастаўленнi гранта падпiсалi 9 лютага ў Магiлёве часовы павераны ў справах Японii ў Рэспублiцы Беларусь Коiкэ Такаюкi i старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура.
Цэнтральныя бальнiцы ў трох раёнах Магiлёўшчыны, якiя пацярпелi ў вынiку чарнобыльскай катастрофы, набудуць на выдаткаваныя Японiяй грошы медыцынскае абсталяванне. Кiраўнiцтва вобласцi ўпэўнена, што гэта будзе спрыяць паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi, i выказала просьбу аб стажыроўцы ў Японii беларускiх кардыяхiрургаў i анколагаў. Аблвыканкам таксама спадзяецца на супрацоўнiцтва з японцамi ў эканамiчнай сферы i прапанаваў арганiзаваць знаёмства для японскiх дзелавых колаў з патэнцыялам рэгiёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суму ў 213,3 тысячы долараў атрымаюць раённыя бальнiцы ў Слаўгарадзе, Быхаве i Касцюковiчах. Гэтыя грошы выдаткоўвае ўрад Японii ў межах рэалiзацыi пр
|
|