Банкаўская сiстэма Беларусi ў студзенi выканала важнейшыя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi
Усе асноўныя паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год, у студзенi 2007 года былi выкананы. Аб гэтым Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.
Прэзiдэнту было даложана таксама аб рабоце банкаўскай сiстэмы па выкананню асноўных паказчыкаў у 2007 годзе ў цэлым. У прыватнасцi, Пётр Пракаповiч паведамiў, што курс нацыянальнай валюты ў студзенi быў стабiльны i знаходзiўся ў запланаваных межах. Ён запэўнiў кiраўнiка дзяржавы ў тым, што i ў далейшым курсавая палiтыка Нацбанка будзе iсцi ў поўнай адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi на 2007 год. Гэта значыць, што змяненне курсу беларускага рубля да долара ЗША будзе знаходзiцца ў межах +/- 2,5 працэнта. Сiтуацыя на валютным рынку цяпер стабiльная i прадказальная. Калi ў снежнi мiнулага года—студзенi бягучага назiраўся ажыятажны попыт на замежную валюту з боку прадпрыемстваў i насельнiцтва, то ўжо ў першай дэкадзе лютага ён адпавядаў сярэднiм паказчыкам 2006 года, адзначыў кiраўнiк Нацбанка. Аляксандр Лукашэнка таксама праiнфармаваны аб тым, што ў студзенi банкаўскай сiстэмай Беларусi поўнасцю задаволены патрэбнасцi рэальнага сектара эканомiкi ў крэдытных рэсурсах. Плацежная сiстэма краiны працавала без збояў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе асноўныя паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год, у студзенi 2007 года былi выкананы. Аб гэтым |
|