11 прамiле — i жывы!
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Гэта ж трэба было так нарэзацца маладому мужыку з Буда-Кашалёўскага раёна, што ён трапiў у мясцовую бальнiцу беспрытомным. Урачы пачалi змагацца за яго жыццё, бо чалавек знаходзiўся ў такой коме, што не было чутна нi яго дыханне, нi сэрцабiццё. Днi праз тры выратавальныя мерапрыемствы далi свой плён, i, упэўненыя ў тым, што небяспека ўжо мiнула, медыкi адключылi апарат штучнага дыхання.
Але тут здарылася непрадбачанае: пацыент збег з бальнiцы, палiчыўшы сябе здаровым. I не гэта выклiкала здзiўленне ў медыкаў, бо такiя выпадкi, на жаль, i раней здаралiся, а тое, што смяротнай дозай алкаголю ў крывi чалавека з’яўляецца ўзровень чатыры прамiле, а ў вяскоўца, як сцвярджаюць спецыялiсты-рэанiматолагi тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, той узровень быў 11,17 прамiле. Неверагодна, але факт!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ж трэба было так нарэзацца маладому мужыку з Буда-Кашалёўскага раёна, што ён трапiў у мясцовую бальнiцу беспрытомным. Урачы пачалi змагацца за яг
|
|