Выкуп за гiмназiста — 50 тысяч еўра
Iгар ГРЫШЫН
У мiнулую суботу вучань 10-га класа адной са сталiчных гiмназiй быў выкрадзены злачынцамi, якiя планавалi атрымаць вялiкi выкуп за хлопца.
Пошукамi гiмназiста, якi з 10 лютага лiчыўся без вестак адсутным, займалiся супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС, УБАЗ па Мiнску i Мiнскай вобласцi, крымiнальнага вышуку ГУУС, Першамайскага РУУС i спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Праваахоўнiкi ўстанавiлi, што вучня каля дзесяцi гадзiн вечара на Лагойскiм тракце выкралi... вучань 11-га класа гэтай жа гiмназii i двое раней судзiмых за забойства i крадзеж. Злачынцы сiлком запiхнулi сваю ахвяру ў аўтамабiль «СААБ» i вывезлi ў вёску Кальнiкi Смалявiцкага раёна. Там яны i ўтрымлiвалi заложнiка. Паводле папярэдняй iнфармацыi, нахабнiкi планавалi атрымаць за гiмназiста выкуп у памеры 50 тысяч еўра. У ходзе спецаперацыi хлопца вызвалiлi, а злачынцаў затрымалi. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу вучань 10-га класа адной са сталiчных гiмназiй быў выкрадзены злачынцамi, якiя планавалi атрымаць вялiкi выкуп за хлопца
|
|