З сякерай на фельчара
Iгар ГРЫШЫН
Непрыемнай нечаканасцю скончыўся выезд псiхiятрычнай брыгады станцыi хуткай медыцынскай дапамогi на выклiк у гарадскi пасёлак Арэхаўск: «клiент» сустрэў медыкаў з сякерай...
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, здарэнне зафiксавана а палове шостай вечара. Жыхарка пасёлка, iнвалiд II групы, да якой прыбыла псiхiятрычная брыгада станцыi хуткай медыцынскай дапамогi, напала з сякерай на фельчара i прычынiла яму рубленую рану галавы. Пацярпелы быў змешчаны ў бальнiцу, а нападаўшая — у псiхiятрычнае аддзяленне гарадской бальнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрыемнай нечаканасцю скончыўся выезд псiхiятрычнай брыгады станцыi хуткай медыцынскай дапамогi на выклiк у гарадскi пасёлак Арэхаўск: «клiент» сустр |
|