Хабар не прайшоў
Ігар ГРЫШЫН
Палюбоўна разысцiся прапанаваў жыхар Баранавiч участковаму Клецкага РАУС: за гэта i хабар нават даваў...
Праўда, «здзелкi» не атрымалася: праваахоўнiк адмовiўся. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, 39-гадовага мужчыну ўчастковы затрымаў у адмiнiстрацыйным будынку сельгасвытворчага кааператыва «Грыцэвiчы», дзе дзялок рэалiзоўваў ювелiрныя вырабы з серабра. Каб «разрулiць» сiтуацыю, затрыманы прапаноўваў у якасцi хабару 280 тысяч рублёў. У затрыманага канфiскавана 177 ювелiрных сярэбраных вырабаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палюбоўна разысцiся прапанаваў жыхар Баранавiч участковаму Клецкага РАУС: за гэта i хабар нават даваў... |
|