Беларусь спадзяецца на больш хуткае заключэнне пагаднення аб умовах паставак цукру ў Расiю
Аб гэтым заявiў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў сёння на брыфiнгу ў Мiнску, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Ён адзначыў, што беларускi бок на практыцы рэалiзуе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпiсання пагаднення памiж урадамi Беларусi i Расii аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, якое было парафiравана 12 студзеня гэтага года ў Маскве. Беларусь таксама праводзiць рэальную работу па выкананню дамоўленасцяў, прадугледжаных гэтым пагадненнем, падкрэслiў Андрэй Папоў. Так, 3 лютага 2007 года прынята пастанова Савета Мiнiстраў Беларусi, у адпаведнасцi з якой з 1 сакавiка гэтага года адмяняюцца абмежаваннi на доступ расiйскага пiва ў нашу краiну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў сёння на брыфiнгу ў Мiнску, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА |
|