Бяспека працы — пропуск у СГА?
Сяргей ГРЫБ
Адной з умоў уступлення Беларусi ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю стане сертыфiкацыя айчынных прадпрыемстваў па ўмовах працы — аб гэтым паведамiў намеснiк дырэктара дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Ласкаўнёў.
Зараз у нашай краiне адзначаецца ў сярэднiм 6,1 выпадка вытворчага траўматызму са смяротным зыходам на кожныя 100 тыс. работнiкаў. Сапраўды, гэта амаль удвая нiжэй, чым у Расiйскай Федэрацыi. I разам з тым, заўважыў Уладзiмiр Ласкаўнёў, па паказчыку «працоўных» няшчасных выпадкаў Беларусь яшчэ значна саступае краiнам Заходняй Еўропы. Па сутнасцi еўрапейскi ўзровень (3,8 выпадка на 100 тысяч работнiкаў) мае толькi адзiн рэгiён — Гомельская вобласць. Мiж тым, зазначыў Уладзiмiр Ласкаўнёў, для змяншэння паказчыкаў вытворчага траўматызму неабходна змяняць самi падыходы да аховы працы i рабiць стаўку на папераджальныя меры. У прыватнасцi, ва ўсiм свеце iснуе падобная практыка: кожнае прадпрыемства выяўляе патэнцыяльную небяспеку для работнiка на канкрэтным месцы, а затым — укладвае сродкi ў прадухiленне фактараў рызыкi. Сам факт такой работы пацвярджаецца сертыфiкатам. Па сутнасцi, сертыфiкат сведчыць аб тым, што на прадпрыемстве наладжана сiстэма кiравання аховай працы. Прычым пры адсутнасцi такога сертыфiката прадпрыемства лiчыцца «ненадзейным партнёрам», якi можа сарваць пастаўкi цi апынуцца на мяжы банкруцтва ў сувязi з неабходнасцю значных кампенсацыйных выплат уласным работнiкам. Тым часам, паведамiў Уладзiмiр Ласкаўнёў, сертыфiкацыя сiстэмы аховы працы ў Беларусi ўжо пачалася. На сёння адпаведныя сертыфiкаты маюць 16 айчынных прадпрыемстваў, i ў тым лiку 4 з iх — сертыфiкаты мiжнароднага ўзору.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з умоў уступлення Беларусi ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю стане сертыфiкацыя айчынных прадпрыемстваў па ўмовах працы
|
|