Vivаt Vistа!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
IT-тэхналогii Карпарацыя Miсrоsоft лiчыць вельмi перспектыўным для сябе беларускi рынак i мае намер усур’ёз i надоўга замацавацца на iм.Учора генеральны дырэктар Miсrоsоft у Беларусi i Украiне Валерый Ланавенка прэзентаваў у Мiнску самыя значныя за апошнiя 10 гадоў новыя прадукты карпарацыi — Windоws Vistа i Miсrоsоft Оffiсе Sуstеm. Паводле слоў спадара Ланавенкi, тэсцiравалi новыя праграмы больш за 5 мiльёнаў чалавек ва ўсiх краiнах свету, у тым лiку 80 тысяч украiнцаў i беларусаў. У вынiку, Windоws Vistа ў параўнаннi са сваiм «папярэднiкам» Windоws ХР мае больш за 5 тысяч розных удасканальванняў. Новае праграмнае забеспячэнне стала больш зручным i надзейным як для карпаратыўных, так i для хатнiх карыстальнiкаў. Значна ўзрасла i ступень абароны сiстэмы ад несанкцыянавага пранiкнення. Лiцэнзiйныя прадукты ўжо можна набыць у нашай краiне. Iх цэны складаюць ад 10 да 25 працэнтаў кошту камп’ютара. Прычым з 1 сакавiка з’явiцца «тэлефон падтрымкi», па якiм можна будзе атрымаць квалiфiкаваныя кансультацыi. Не выключана, што будзе распрацавана i беларускамоўная версiя памянёных праграм. З тэхналагiчнага пункту гледжання, як запэўнiў Валерый Ланавенка, праблем няма. Зараз спецыялiсты карпарацыi вывучаюць наколькi беларускамоўны варыянт будзе карыстацца попытам на рынку. Увогуле, планы Miсrоsоft у Беларусi не абмяжоўваюцца толькi ўкараненнем i продажам новых праграмных прадуктаў. Дарэчы, за год бiзнэс карпарацыi ў нашай краiне вырас больш чым на 50 працэнтаў. Карпарацыя таксама разглядае магчымасць адкрыцця IT-акадэмii на тэрыторыi айчыннага Парка высокiх тэхналогiй. Паводле слоў Валерыя Ланавенкi, гэты праект прадугледжвае ў першую чаргу падрыхтоўку выкладчыкаў для самой акадэмii, а потым — выпуск беларускiх спецыялiстаў у сферы IT-тэхналогiй. Сусветна вядомая карпарацыя таксама мае вялiкае жаданне прыняць удзел i ў рэалiзацыi праграмы «Электронная Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карпарацыя Miсrоsоft лiчыць вельмi перспектыўным для сябе беларускi рынак i мае намер усур’ёз i надоўга замацавацца на iм
|
|