21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хто хоць жменяй землю носiць, той уздзвiгне гору»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбiлей Напалеона Орды адзначылi на яго радзiме, у Варацэвiчах Iванаўскага раёна




На ўрачыстае адкрыццё карцiннай галерэi iмя Напалеона Орды ў Варацэвiчах сабралася ўся вёска. Яшчэ да пачатку мерапрыемства, пакуль пад’язджалi высокiя госцi, мясцовыя бабулькi выказвалi асаблiвы гонар за свае мясцiны прыкладна так: «Гэта ж трэба, такi чалавек тут жыў! А мы нiчагусенькi не ведалi. У нашай маладосцi, пасля вайны, нiхто нават блiзка не ўспамiнаў пра такога славутага земляка». Так, не ўспамiналi. Хоць ведалi, што ў Варацэвiцкай царкве захоўваецца абраз, якi падарыў сваiм праваслаўным землякам «нейкi мясцовы землеўладальнiк па прозвiшчы Орда». Больш таго, па некаторых звестках, гаспадар маёнтка, католiк па веравызнанню, прымаў удзел у фiнансаваннi будаўнiцтва праваслаўнага храма. Храм той стаiць да гэтай пары i служыць людзям.

А першымi, хто зацiкавiўся творчай спадчынай вядомага ва ўсёй Еўропе чалавека, былi настаўнiкi i вучнi Варацэвiцкай сярэдняй школы. У 1971 годзе Iванаўская раённая газета «Чырвоная звязда» надрукавала заметку дырэктара школы Сяргея Сыраежкi «Напалеон Орда — мастак i збiральнiк». Потым да пошукавай работы далучылiся работнiкi раённай бiблiятэкi, энтузiястам даследавання стаў таксама намеснiк дырэктара школы Рыгор Сыраватка. Пасля публiкацый у часопiсе «Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi», работы, праведзенай Iнстытутам этнаграфii i фальклору, iванаўцы атрымалi шмат каштоўных звестак пра славутага земляка, у тым лiку матэрыялы, прывезеныя з Польшчы. Адно пакаленне мясцовых даследчыкаў мяняла другое. Творчай спадчынай мастака, кампазiтара публiцыста «хварэлi» пракурор раёна Анатоль Дзенiсейка, галоўны архiтэктар Вячаслаў Касяк, галоўны спецыялiст райсавета Ларыса Павяльчук, бiблiятэкары Нiна Кулiч i Нiна Дробыш, ураджэнка Варацэвiчаў настаўнiца Стэфанiя Самасюк. Усе гэтыя людзi па крупiнцы збiралi страчанае, i ўсе зрабiлi свой невялiкi ўклад у справу вяртання памяцi пра генiяльнага мастака i кампазiтара на яго радзiму.




Першай ластаўкай адраджэння памяцi, вiдаць, можна назваць рашэнне райвыканкама ў 1992 годзе адну з новых вулiц ў Iванаве назваць iмем Орды. Праз два гады паявiўся абласны фонд iмя Напалеона Орды, якi ўзначалiў тагачасны начальнiк упраўлення культуры аблвыканкама Вiталь Клiмчук. З гэтай пары на Брэстчыне сталi выходзiць кнiжкi i навуковыя працы, ладзiцца пленэры мастакоў i выставы. I вось у 1997 годзе агульнымi намаганнямi, стараннямi сапраўднага падзвiжнiка культуры начальнiка адпаведнага аддзела райвыканкама Уладзiмiра Шэляговiча бронзавы Напалеон заняў сваё месца на пастаменце ў цэнтры горада. Помнiк, створаны скульптарам Iгарам Голубевым, адзiны пакуль у Еўропе. Да яго прынеслi кветкi ў юбiлейны дзень удзельнiкi святочных мерапрыемстваў: кiраўнiкi горада i вобласцi, прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй краiн, што звязаныя з iмем вялiкага музыканта i мастака, дзеячы культуры.

Шматлiкiя госцi таксама пакланiлiся мясцiне, дзе ў сямейным склепе, згодна з яго завяшчаннем, быў пахаваны вялiкi чалавек эпохi. Мемарыяльная плiта, якой адзначаны былыя скляпеннi, знаходзiцца цяпер у гарадскiх абрысах. На месцы сядзiбы Ордаў побач з Варацэвiчамi пакуль нiчога няма, акрамя мемарыяльнага знака. Дом, пабудаваны ў 70-х гадах ХVIII стагоддзя, згарэў у 1943 годзе. Два гады таму былi праведзены раскопкi. Археолаг Леанiд Собалеў расказаў, што першым яго здзiўленнем стаў цагляны падмурак вялiкай пабудовы. Звычайна дамы ўзводзiлi на каменнай аснове. Але потым тлумачэнне знайшлося ў адпаведнай лiтаратуры. Аказваецца, ледавiк не дайшоў сюды, i каменне ў гэтых мясцiнах — рэдкасць. Таму ўсе тады будавалi на цэгле. Цагляны завод быў зусiм побач, дом зверху таксама аблiцавалi чырвонай цэглай. I сядзiбу ў народзе спакон веку звалi Чырвоны двор. Гэтаксама называюць вяскоўцы тутэйшыя ваколiцы i цяпер. Падчас раскопак знаходзiлi манеты, рэшткi посуду...

Як расказаў карэспандэнту «Звязды» старшыня кааператыва «Снiтава-Агра» Анатоль Глiннiк, археолагам, што капалi, пашанцавала. На той час ў Варацэвiчах жыла бабулька, якая да 39-га года прыслужвала ў панскiм маёнтку апошнiм гаспадарам Чырвонага двара. I калi яе прывезлi на раскапаны падмурак, яна ўспомнiла размяшчэнне пакояў. Iнфармацыя вiдавочцы аказалася асаблiва каштоўнай. Дарэчы, мясцовае сельгаспрадпрыемства стала iнiцыятарам правядзення даследчых работ i першую чаргу раскопак аплацiла.

З гэтых раскопак, можна сказаць, i пачалося стварэнне музейнага комплексу ў Варацэвiчах. «Калi мы прымалi рашэнне выдзелiць сродкi на аднаўленне сядзiбы i будаўнiцтва комплексу, — сказаў на ўрачыстым сходзе старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар, — то кiравалiся жаданнем кампенсаваць доўг многiх пакаленняў за страчаную культурную i мастацкую спадчыну». Першай часткай комплексу стала карцiнная галерэя, якую наведалi госцi юбiлею. Гэты дзень стаў афiцыйным яе адкрыццём.

Шматлiкiя ўдзельнiкi iмпрэзы прама з парога галерэi акунулiся ў чароўныя гукi паланеза Напалеона Орды, якi выконваў на старым раялi выкладчык раённай школы мастацтваў Валерый Ткачук. А ўжо ў Iванаве, перад сходам, усе звярнулi ўвагу на невялiкую дзяўчынку, якая iграла. Потым сталiчны музыказнаўца Алена Ахвердава сказала з трыбуны, што так тонка iграць i адчуваць кампазiтара здольны нават не кожны прафесiйны пiянiст. Валерый Ткачук можа ганарыцца, ля раяля была яго вучанiца — Iрына Гарошка.

Ларыса Дрычыц, галоўны захавальнiк фондаў, кажа, што цiкавасць да галерэi ёсць, музей яшчэ не працаваў, а тэлефануюць з просьбай прыехаць на экскурсiю апошнiм часам многа. У цэнтральнай зале галерэi на вiдным месцы выпiсаны словы Напалеона Орды «Хто хоць жменяй землю носiць, той уздзвiгне гору». Так i на радзiме яго пачалi збiраць страчаную памяць па крупiнцы i паступова прыйшлi да задумкi, па цяперашнiх мерках, грандыёзнай. Пакуль праект музейнага комплексу iснуе толькi ў эскiзах. Але смелыя мары пачалi набываць рэальныя абрысы. Галерэя, адзiн з кампа-нентаў комплексу, уступiла ў строй. Далей запланавана будаўнiцтва гасцiнiцы i школы мастацтваў, а потым аднаўленне самой сядзiбы. Сядзiба налiчвала 21 пабудову, там былi дом, канюшня, экiпажны хлеў, кузня, амбар, конны млын, гумно, шмат памяшканняў гаспадарчага прызначэння. Вядома, на аднаўленне маёнтка ў першазданным выглядзе патрэбны аграмадныя сродкi. Але пра здачу ўласна музейнага комплексу тут гавораць з аптымiзмам. I тэрмiны здачы называюцца ўпаўне рэальныя — 2010 год.

Святлана ЯСКЕВIЧ. Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: помнiк у Iванаве, месца пахавання Н. Орды.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбiлей Напалеона Орды адзначылi на яго радзiме, у Варацэвiчах Iванаўскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика