У Мiнску прайшла жалобная панiхiда па беларусах, якiя загiнулi ў афганскай вайне
БЕЛТА
Сотнi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, мiнчан i гасцей сталiцы ўсклалi кветкi i вянкi да помнiка на Востраве мужнасцi i смутку ў Мiнску ў дзень 18-й гадавiны вываду савецкiх войскаў з Афганiстана. На той неаб’яўленай вайне загiнулi больш як 770 ураджэнцаў Беларусi, 11 прапалi без вестак, тысячы нашых землякоў былi ранены.
У сваiх выступленнях на жалобным мiтынгу кiраўнiкi Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганiстане (БСВВА), якi прадстаўляе iнтарэсы амаль 30 тыс. беларускiх воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, падзякавалi кiраўнiцтву краiны за ўсямерную падтрымку, што аказваецца былым воiнам-«афганцам» i членам iх сем’яў. Адным са свежых прыкладаў гэтай падтрымкi было названа выдзяленне беспрацэнтных крэдытаў для будаўнiцтва кватэр васьмi iнвалiдам-«афганцам». У сваiм выступленнi старшыня БСВВА Уладзiмiр Тоесцеў асаблiва падкрэслiў, што дзякуючы мiралюбiваму знешнепалiтычнаму курсу Беларусь не дазволiла ўцягнуць сябе ў лакальныя войны i канфлiкты апошнiх гадоў, якiя разгаралiся ў розных кутках планеты. Уладзiмiр Тоесцеў выказаў на- дзею, што ў Беларусi больш нiколi не з’явяцца такiя жалобныя помнiкi, як на Востраве мужнасцi i смутку. Нiшто не можа прыглушыць боль ад страты блiзкага чалавека, але беларуская дзяржава стараецца зрабiць усё магчымае, каб аблегчыць жыццё сем’ям воiнаў-«афганцаў», сказала дачка воiна-iнтэрнацыяналiста, якi загiнуў у Афганiстане, Аксана Бабiч. Яна падзякавала кiраўнiцтву Беларусi за выдзяленне кватэр для дзяцей загiнулых воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Пасля жалобнага мiтынгу дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Беларусi Вiктар Шэйман уручыў ключы ад новых аўтамабiляў двум iнвалiдам-«афганцам» Уладзiмiру Сакалову з Брэста i Iгару Дразду са Стоўбцаў. 17 лютага ў Мiнску стартуе аўтакруiз, прысвечаны Дню памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў i Дню абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiл. Аўтакруiз пройдзе па маршруту: манумент на плошчы Перамогi ў Мiнску — гiсторыка-культурны комплекс «Лiнiя Сталiна» — гiсторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы» пад Полацкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сотнi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў, мiнчан i гасцей сталiцы ўсклалi кветкi i вянкi да помнiка на Востраве мужнасцi i смутку ў Мiнску ў дзень 18-й гадавiн
|
|