Алiментам — мiнiмальны памер
Святлана БАРЫСЕНКА
Для алiментаў плануецца ўстанавiць мiнiмальны памер — адну базавую велiчыню, а таксама ўвесцi ў гэтай сувязi натарыяльна заверанае пагадненне. Зараз пытанне дапрацоўваецца ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, а на веснавой сесii, магчыма, будзе разглядацца ў першым чытаннi.
Паводле слоў члена Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Iгара КАРПЕНКI, сама iдэя ўнясення такой папраўкi ў Кодэкс аб шлюбе i сям’i абумоўлена неабходнасцю «прымусiць бацькоў не хаваць свае даходы, а рэальна дапамагаць выхаванню сваiх дзяцей». Прывязка ж памеру алiментаў да базавай велiчынi застаецца пакуль пытаннем дыскусiйным. Увага дэпутатаў скiравана зараз i на абмеркаванне шлюбных кантрактаў як цывiлiзаванага спосабу падзелу маёмасцi. У блiжэйшы час будзе прынята Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады, дзе, у прыватнасцi, прадугледжваецца павелiчэнне з 2 да 5 БПМ (з 341 тысячы рублёў да 852 500 рублёў) памеру аднаразовай дапамогi ў сувязi з нараджэннем аднаго дзiцяцi i з 2 да 7(з 341 тысячы да 1 193 500 рублёў) — пры нараджэннi двух i наступных дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для алiментаў плануецца ўстанавiць мiнiмальны памер — адну базавую велiчыню, а таксама ўвесцi ў гэтай сувязi натарыяльна заверанае пагадненне |
|