21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жорсткiя рэалii рэалiцi-шоу

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Глядзiце!

За двухтыднёвы перапынак, якi «Зорны цырк» зрабiў, саступiўшы месца ў эфiры прамым трансляцыям Кубка Дэвiса, гледачы паспелi крыху прызабыцца, як выглядаюць справаздачныя шоу. Магчыма, таму публiка збiралася i рассаджвалася надзiва доўга. Таму мы паспелi заўважыць сярод «зорнай» групы падтрымкi спявачку Рrimа Vеrа. Аднаго позiрку было дастаткова, каб зразумець, якая менавiта «асабiстая прычына» вымусiла дзяўчыну адмовiцца ад удзелу ў праекце. Тым не менш, паглядзець на прагрэс удзельнiкаў яна прыйшла, гэтаксама як Iна Афанасьева i Галiна Шышкова.

З не меншым здзiўленнем гледачы вывучалi, хто на гэты раз трапiў у журы: вядомы спявак Мiкалай Скорыкаў, старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына, прадстаўнiк знакамiтай расiйскай дынастыi, дрэсiроўшчык мядзведзяў Iван Яравы, трэнер нацыянальнай каманды па мастацкай гiмнастыцы Таццяна Нянашава i... галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па хакею Курт Фрэйзер.

Па традыцыi, першымi сваё выступленне прадставiлi намiнанты. Манеж часова ператварыўся ў будпляцоўку: хлопцы з «Drum Ехtаsу» у касках i робах заўзята барабанiлi, а ўдзельнiкi-«гастарбайтэры» пад гэты шалёны рытм умудралiся жангляваць. Вы ведалi, што цаглiнамi можна... апладзiраваць? Юрый Каштанаў гэта ўмее. А Вячаслаў Харанека ўмее танчыць на «кропцы № 5», адначасова жанглюючы i аблiзваючыся. Вольга Баранская, ад якой усё нiяк не адвяжацца вобраз «адчайнай хатняй гаспадынi», жанглявала нават белымi хустачкамi, нiбы вiртуозная прачка — бялiзнай, развешваючы яе сушыцца. Зрэшты, нумар у выкананнi вядучай Вольгi Паляковай — выцягванне адной рукой з канверта лiстка з вынiкамi галасавання, гэтай жа рукой утрымлiваючы мiкрафон — таксама заслугоўваў ацэнак журы, але чамусьцi застаўся без увагi.

«Буду судзiць i строга, i нястрога — бо як прафесiйны артыст цудоўна разумею складанасць пастаноўкi трукаў», — паабяцаў пасля першага выступлення Iван Яравы. Зрэшты, першыя ацэнкi ўжо якое шоу запар аказваюцца самымi нiзкiмi. «Чаму намiнантам заўжды даюць самыя слабыя нумары?» — абуралiся на гэты конт гледачы за маёй спiнай. Магчыма, яны i не маюць рацыi — проста журы таксама людзi, збольшага яны бачаць удзельнiкаў у першы раз, не ведаюць iхняга прагрэсу i не адразу «разаграваюцца» да патрэбных эмоцый. Вы скажаце: несправядлiва. Цалкам згодная. Але гэта — рэалiцi-шоу, дзе ўвогуле складана гаварыць пра справядлiвасць...

«Уявiце, што вы толькi што паглядзелi рэкламу. Там было ўсё: памада, мыла, Прастамол Уна — i зараз вы вельмi рады, што рэкламная паўза скончылася», — заклiкаў публiку Ягор Хрусталёў, дабiваючыся ўсплёску апладысментаў перад наступным нумарам. Алена Грышанава, якой на гэты раз выпала джыгiтоўка, з мiнiяцюрай «спявачка i вярблюд» справiлася, нягледзячы на пэўныя складанасцi ў пастаноўцы нумара. Касцюм на гэты раз быў зроблены цэлым (вiдаць, казусы першага жаночага нумара з вярблюдам яшчэ жывыя ў памяцi), i стылiстыку «Тысяча i адной ночы» журы ў вынiку ацанiла высока — нават цвердакаменны Курт Фрэйзер прызнаў, што «дзяўчына вельмi прыгожая».

Георгiй Волчак выйшаў на манеж у вобразе французскага клашара i выдаў сола на гармонiку. Дагэтуль не разумею, як тры лаўкi адна на адной утрымлiваюцца на катушцы, а тым больш як на iх можа балансаваць чалавек i іграць на гармонiку — але Жору гэта ўдалося. На радасцях артыст нават правальсiраваў круг, а яго напарнiк — прафесiйны артыст — тым часам хадзiў з капелюшом i выбiваў у замiлаваных гледачоў «капеечку». Штосьцi, здаецца, сабраў. Як заўважыла Лiдзiя Ярмошына, Волчак, якi выдатна навучыўся балансаваць, цяпер — гатовы палiтык, так што можа выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары. «Заўтра ўсе газеты напiшуць, што Жору Волчаку ўдалося не з’ехаць з катушак», — падкалоў Ягор Хрусталёў. Нам падалося — ён проста зайздросцiць...

Калi вы з тых, хто глядзiць тэлешоу «адным вокам», настойлiва рэкамендую не прапусцiць паветраны нумар Паўла Кежы — вельмi прыгожы, рамантычны i... зноў без страхоўкi. Калi вiцебскi настаўнiк узняўся ў паветра, «трымаючыся» за страховачную лонжу толькi шыяй, зала затаiла дыханне. Выдых зрабiлi толькi тады, калi ногi Паўла дакранулiся да зямлi. А Кежа пры ўсiм тым усмiхаўся так спакойна i натуральна, быццам не лятае ў паветры, а стаiць ля класнай дошкi! «Калi гледачы бачаць толькi прыгажосць i не бачаць складанасцi, гэта i ёсць сапраўдны талент», — пракаментавала Таццяна Нянашава.

Наталля Радзiна дэманстравала паездку прыстойнай паненкi, а-ля Мэры Попiнс, на монацыкле — аднаколавым веласiпедзе. Але публiка глядзела не толькi i не столькi на Наташу, колькi на яе групу падтрымкi — сувядучы «Нашай ранiцы» Сяргей Дарафееў на гэты раз гучна бiў у вялiзны барабан. За такую празмерную актыўнасць i быў пакараны — вядучыя выклiкалi яго на манеж i папрасiлi таксама «пракацiцца». Сяргей пратрымаўся... паўтара абароту кола. Зрэшты, на ацэнках нумара ўдзельнiцы гэта не адбiлася.

Тыя, хто бываў у «Зорным цырку» хоць раз, ведаюць — трэба абавязкова даседзець да канца, бо апошнi нумар будзе проста — ах! На гэты раз «ах» было самым масавым. Бо Люся Лушчык i Вiктар Арцёмаў выступалi на вышынi 4-павярховага дома. Той, хто нiколi не гуляў па даху, не ўяўляе, чаго каштавала маладым людзям зрабiць першы крок або адпусцiць рукi, пералятаючы да партнёра. Нягледзячы нават на тое, што ўнiзе была нацягнута страховачная сетка, i на тое, што нумар праходзiў пры дапамозе i пад кантролем паветраных гiмнастаў з каманды вядомага артыста Анатоля Шыкаўца — было ўсё адно вельмi страшна. На гэты нумар зачаравана глядзеў нават цыркавы аркестр. Паветраны палёт — так правiльна называўся нумар — атрымаўся па-сапраўднаму зорным. Нiводная пахвала не была б тут залiшняй i, вiдаць, самi артысты гэта цудоўна разумелi. «Паўтара года таму я ляжаў са зламаным пазваночнiкам i не спадзяваўся нават, што буду хадзiць. А сёння, дзякуючы цырку, я навучыўся лятаць», — проста сказаў Вiктар. I атрымаў ад журы ўсе «дзесяткi».

Вынiкi глядацкага галасавання здзiвiлi — зусiм невялiкай аказалася рознiца. 3162 галасы дасталiся Вячаславу Харанеку, 3313 — Вользе Баранскай i 3408 — Юрыю Каштанаву. Развiтальнае слова Харанекi было кранальным i пранiкнёным. Але... шоу пакiнуў iншы чалавек. Лiтаральна на апошняй рэпетыцыi ў вярблюдаў штосьцi сталася з настроем, i адзiн з iх скiнуў Сяргея Савiцкага. Зараз тэлевядучы ў гiпсе (фота), дыягназ да канца не вызначаны, але ясна, што барацьбу ў шоу ён працягнуць не зможа. «Не дамовiлiся з жывёлай. Тое, што не змаглi зрабiць два склады журы, зрабiў нарэшце адзiн вярблюд», — з сумнай iронiяй сказаў Сяргей. Каб развiтанне з iм не праходзiла на зусiм ужо невясёлай ноце, тэлеканал АНТ за мужнасць i вытрымку прэзентаваў герою «Зорнага цырка» тэлевiзар. Спецпрыз агульны настрой не палепшыў — нават у вачах дырэктара Белдзяржцырка Таццяны Бандарчук стаялi слёзы.

Супрацоўнiкi цырка падарылi Сяргею Савiцкаму шыкоўны ўсходнi халат, расшыты залатым арнаментам — на добрую ўсё ж памяць. Што тут скажаш? Толькi эмоцыi... I пажаданнi найлепшага. Перш за ўсё — выздараўлення.

Што да чарговых намiнантаў — iх, паводле тонкiх намёкаў вядучых, звязваюць ужо нейкiя рамантычныя адносiны. Але каго яны цiкавяць у рэалiцi-шоу? Выжывае мацнейшы...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За двухтыднёвы перапынак, якi «Зорны цырк» зрабiў, саступiўшы месца ў эфiры прамым трансляцыям Кубка Дэвiса, гледачы паспелi крыху прызабыцца, як выгл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика