21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Львоў — творчы ўсплёск, у Казярогаў — выдатныя кар’ерныя перспектывы

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Тыдзень будзе садзейнiчаць дзелавой актыўнасцi, рэалiзацыi новых iдэй i планаў. Апошняе пажадана яшчэ раз прааналiзаваць, звярнуць увагу на недахопы i выправiць iх — i, у iдэале, пачаць ажыццяўляць тое, што задумалi. Верагодныя знаёмствы, сустрэчы, паездкi, новая iнфармацыя. Пастарайцеся сабрацца i бязлiтасна адкiдвайце непатрэбную iнфармацыю. У панядзелак i суботу смела можаце звярнуцца да сяброў па дапамогу. У аўторак вас могуць парадаваць цiкавыя навiны, а ў сераду — удалыя дзелавыя сустрэчы. Пятнiца — цудоўны дзень для паездак i камандзiровак.

Цялец. Заканчваецца перыяд цяжкасцяў i стрэсаў: ужо ў сярэдзiне тыдня павiнна настаць значнае пацяпленне ў вашых адносiнах з Фартунай. Ёсць шанц атрымаць адабрэнне iдэi, якую вы даўно выношвалi, i дазвол на яе рэалiзацыю. У выхадныя днi будзе вельмi разумным праявiць больш пiльную ўвагу да дзяцей падлеткавага ўзросту — магчыма, вы папярэдзiце штосьцi не вельмi пазiтыўнае ў iх учынках.

Блiзняты. На вашы плечы ляжа мiсiя мiратворца: на працы, сярод блiзкiх i сяброў. У панядзелак прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi: магчыма, менавiта яна падкажа вам, як дзейнiчаць далей. У сераду не варта спяшацца з новаўвядзеннямi: яны, канешне, карысныя, але пакуль несвоечасовыя. У пятнiцу пастарайцеся хоць бы паказаць бурную дзейнасць — вы ж апыняцеся ў полi зроку начальства. У суботу варта вырашыць хатнiя праблемы, якiя назапасiлiся.

Рак. Пастарайцеся падняцца над мiтуснёй. Гэта дазволiць максiмальна выкарыстаць шанцы i магчымасцi, якiя вам дадзены. На рабоце можаце пасябраваць з чалавекам, якога раней блiзка не ведалi. У сераду не выключаны канфлiктныя сiтуацыi. У справах у гэты дзень удача можа падвесцi, iнiцыятыва можа быць не вельмi да месца, многае будзе раздражняць. Незадаволенасць партнёрамi па працы пройдзе на наступны дзень — i вы забудзецеся пра рознагалоссi. Пастарайцеся ўносiць у жыццё больш разнастайнасцi.

Леў. З’явяцца магчымасцi для кар’ернага росту. Можа здарыцца вялiкая iнфармацыйная нагрузка. Будзьце асцярожнымi з новымi прывабнымi праектамi — яны могуць збiць з правiльнага накiрунку. У панядзелак будуць няўдалымi рабочыя паездкi i дзелавыя сустрэчы. Вучыцеся ўспрымаць па-новаму жыццёвыя сiтуацыi. У аўторак i сераду будуць паспяховымi перамовы, вырашэнне юрыдычных пытанняў. Тыдзень павiнен прынесцi добры настрой, паступовы iнтэлектуальны ўздым i як вынiк — творчы ўсплёск. У аўторак можа здарыцца рост працаздольнасцi, таму многае зможаце паспець. У сераду смела разлiчвайце на дапамогу сяброў. У нядзелю спрыяльны пасiўны адпачынак у цiшынi.

Дзева. Першая палова тыдня можа прайсцi вельмi спакойна. Значную колькасць часу будуць займаць фiнансавыя пытаннi: усё, што звязана з крэдытамi. У другой яго палове давядзецца вырашаць праблемы, якiя раптоўна ўзнiклi. Але ёсць усе шанцы з iмi паспяхова справiцца. Сустрэчы на гэтым тыднi абяцаюць быць значнымi i важнымi. Верагодныя новыя карысныя знаёмствы, якiя могуць адкрыць перад вамi жаданыя перспектывы. Работа можа заняць большую частку часу. Але не забывайцеся на неабходнасць адпачынку, каб не звалiцца з ног ад стомленасцi. У панядзелак смела можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. Аўторак, магчыма, стане адным з самых напружаных i насычаных справамi дзён. У сераду парадуюць прыемныя навiны. У пятнiцу пастарайцеся не трапiць у эпiцэнтр канфлiкту — для гэтага праявiце асцярожнасць. У выхадныя накiруйце сiлы на пашырэнне кругагляду.

Шалi. Тыдзень насычаны ўражаннямi i напоўнены падзеямi. Пастарайцеся выкарыстаць сваю канфлiктнасць для рэзкiх, але своечасовых i неабходных у дадзены час дзеянняў. На гэтым тыднi ўсё гарыць у вас у руках. Зможаце разабрацца амаль з усiмi важнымi справамi — нават з тымi, да якiх нiяк не даходзiлi рукi. Пастарайцеся дзейнiчаць як падказваюць пачуццi — i ў вас усё атрымаецца. Вельмi ўдала пройдуць новыя сустрэчы.

Скарпiён. У панядзелак спаборнiцтва з нечаканымi канкурэнтамi можа захапiць усе думкi: пастарайцеся своечасова спынiцца, тады ў вас з’явяцца ўсе шанцы на поспех. У аўторак не рэкамендуецца займацца справамi, якiя патрабуюць вялiкай адказнасцi. У сераду не шкадуйце сiл i часу, каб належным чынам падрыхтавацца да пераменаў на рабоце. Вас могуць запрасiць у нейкае элiтнае грамадства.

Стралец. Не варта чакаць якiх-небудзь сур’ёзных змен. Амбiцыi будуць садзейнiчаць паляпшэнню фiнансавага становiшча i замацаванню поспехаў у прафесiйнай дзейнасцi. Магчымыя, аднак, непрадбачаныя цяжкасцi, для пераадолення якiх давядзецца прыкласцi пэўныя намаганнi. Самы час рэалiзоўваць свае планы i праекты, укараняць асабiстыя iдэi. Менш расказвайце пра сябе i пра тое, што збiраецеся рабiць, — гэта павысiць верагоднасць спрыяльнага здзяйснення задуманага.

Казярог. Настае добры час для творчых праектаў, таму вам спатрэбяцца такiя якасцi, як iнiцыятыўнасць i рашучасць. У аўторак з’явiцца магчымасць выхаду на больш высокi прафесiйны ўзровень з выдатнымi кар’ернымi перспектывамi. У чацвер не варта прызначаць важныя сустрэчы, бо, нягледзячы на ўсе намаганнi, вы абавязкова спознiцеся. У выхадныя праявiце крыху мяккасцi i пяшчоты да блiзкiх людзей.

Вадалей. Верагодны поспех у прафесiйнай галiне. Толькi пастарайцеся не будаваць грандыёзных планаў на гэты тыдзень — яны могуць не ажыццявiцца. Блiзкiя людзi будуць звяртацца да вас па параду. Будзьце прадбачлiвымi: прадумвайце кожнае сваё дзеянне. Не рабiце двойчы адны i тыя ж памылкi. Тыдзень спрыяльны для плённай працы з iнфармацыяй.

Рыбы. Настае спрыяльны тыдзень для творчай рэалiзацыi i пошуку аднадумцаў. Ваша камунiкабельнасць дазволiць змянiць сiтуацыю да лепшага, бо новыя сувязi i знаёмствы станоўча паўплываюць на матэрыяльнае становiшча. На рабоце начальства будзе задаволена вашай пунктуальнасцю i высокiм прафесiйным узроўнем. Пажадана не адмаўляцца ад новай дзелавой прапановы — у вас з’явiцца шанц набыць надзейных партнёраў на блiжэйшую будучыню. Пачынайце назапашваць жыццёвую энергiю. Цяперашнi тыдзень — час энергiчных дзеянняў i iмклiвых рашэнняў. Панядзелак — спрыяльны дзень для пабудовы планаў на будучыню, аўторак — для пачатку рэалiзацыi намечанага. А серада можа садзейнiчаць працягу навуковых даследаванняў, але новых спраў лепш не пачынаць. У суботу будзьце больш уважлiвымi i прадбачлiвымi, не прымайце скараспелых рашэнняў. Лепш прысвяцiце гэты дзень сям’i. Добра было б выбрацца за горад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика