Прэзiдэнт Беларусi адобрыў прапанаваныя меры па дасягненню ў 2007 годзе дадатнага знешнегандлёвага б
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанаваныя ўрадам i Нацыянальным банкам меры па дасягненню ў 2007 годзе дадатнага сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi. Аб гэтым iшла размова 19 лютага на справаздачы кiраўнiку дзяржавы прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага i старшынi праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча.
У 2006 годзе сальда знешнеэканамiчнай дзейнасцi краiны было адмоўнае. Аляксандр Лукашэнка жорстка запытаў за невыкананне яго даручэння i запатрабаваў, каб сёлета гэты важнейшы паказчык быў выкананы ў аб’ёме не менш як $500 млн. У мэтах дасягнення дадатнага знешнегандлёвага балансу ўрадам Беларусi i Нацыянальным банкам распрацавана сумесная праграма мераў, якая была падтрымана кiраўнiком дзяржавы. У праграме, у прыватнасцi, прадугледжана, што кожнае прадпрыемства павiнна праводзiць эфектыўную знешнеэканамiчную палiтыку. У адпаведнасцi з паказчыкамi развiцця Беларусi на гэты год тэмпы прыросту экспарту павiнны перавышаць тэмпы прыросту iмпарту не менш як на 5 працэнтных пунктаў. Гэта будзе галоўным вынiкам работы прадпрыемстваў, мiнiстэрстваў i ведамстваў краiны. Урад i Нацыянальны банк будуць кантраляваць выкананне пастаўленых задач. У той жа час яны маюць намер усяляк садзейнiчаць развiццю экспарту беларускiх тавараў, стварэнню тавараправоднай сеткi, адкрыццю новых рынкаў збыту, вырашэнню пытанняў па выкананню праграмы iмпартазамяшчэння. Распрацаваная праграма мераў уключае комплекс задач, выкананне якiх дасць магчымасць забяспечыць выхад на дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусi таварамi i паслугамi. Пачынаючы з гэтага года, гэты паказчык уваходзiць у лiк важнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, растлумачылi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi адобрыў прапанаваныя меры па дасягненню ў 2007 годзе дадатнага знешнегандлёвага б Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапанаваныя ўрадам i Нацыянальным банкам меры па дасягненню ў 2007 годзе дадатнага сальда знешняга ган
|
|