Масленiца праходзiць — вясна надыходзiць!
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Вясёлае i гарэзлiвае свята тыдзень крочыла па краiне. Шэсць дзён, пасля якiх надыходзiць сёмы — даравальная нядзеля — здаўна лiчацца аднымi з самых важных у годзе. Як-нiяк, хутка прыйдзе цяпло, разам з iм трэба будзе нiву будучага ўраджаю апрацоўваць, а з панядзелка пост пачынаецца. Таму хочуць людзi наблiзiць ласкавае, лагоднае веснавое сонейка i без суму развiтваюцца з Зюзяй — беларускiм богам зiмы.
У Заслаўi праводзiць зiму горад пачаў з адзiнаццацi гадзiн ранiцы. Калi яшчэ будзе магчымасць узлезцi на традыцыйны святочны слуб? Ён доўгi, мабыць, каля трох паверхаў у вышыню, а на самым яго версе падарункi падрыхтаваны. Але каб забраць iх, трэба караскацца па адпалiраванай драўлянай паверхнi. «Ну, хто наступны за падарункамi, — чуецца, — смялей, хлопцы, пахвалiцеся сваёй моцай». I як не паспрабаваць, не пахвалiцца, калi тут i меранне сiлаю, i спартыўныя спаборнiцтвы для дзятвы, i нават сучасны дартс — кiданне дроцiкаў. А блазны яшчэ так i падахвочваюць, i разам з iмi сама гаспадыня Масленiца запрашае да весялосцi. Дарэчы, рэальны персанаж. Юля Калячка, самая што нi на ёсць жывая дзяўчына — у звычайныя днi года яна працуе метадыстам у мясцовым Доме культуры i працягвае навучанне ва ўнiверсiтэце культуры. Вось такая прыходзiць кожны год Масленiца да жыхароў Заслаўя — вясёлая прыгажуня ў нацыянальным строi, i, вядома ж, з блiнамi ў руках. Якiя провады зiмы без гэтай стравы? «Будзем людзей весялiць, гуляннi ладзiць, якiя заўсёды былi ў гэты дзень. Напрыклад, блiнныя баталii праводзiць. Пераможа ў iх той, хто сярэдзiну блiна з’есць так, каб пакiнуць ад яго як мага меншы абадок, — кажа Масленiца-Юля. — А якое свята без кулачнай бойкi? Сёння мы змянiлi яе правiлы — яны сталi нават цяжэйшымi. Бiцца асiлкi будуць з... цукеркамi. Няхай хлапцы, на руках якiх будуць апранутыя баксёрскiя пальчаткi, паспрабуюць зняць з цукеркi фанцiк». Вось так i трэба праводзiць зiму — з вясёлым настроем, пад гукi беларускай музыкi. Усмiхнёмся ёй — была яна добрай, i скажам, не развiтваючыся — да пабачэння. Сустрэнемся зноў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясёлае i гарэзлiвае свята тыдзень крочыла па краiне. Шэсць дзён, пасля якiх надыходзiць сёмы — даравальная нядзеля — здаўна лiчацца аднымi з самых ва |
|