21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi лёгкi ў фермера хлеб?

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

На падвядзенне вынiкаў работы на зямлi фермерскiх (сялянскiх) гаспадарак Гомельшчыны сёлета з’явiлася iх прадстаўнiкоў больш, чым летась, хоць гэтых гаспадарак на 30 паменшала. Актыўнасць людзей у пэўнай ступенi тлумачылася тым, што старшыня абласной асацыяцыi фермераў, кандыдат сельскагаспадарчых навук М. Байда ў канцы мiнулага года ў рамках праграмы культурнага i прафесiйнага абмену знаёмiўся з работай фермерскiх гаспадарак штатаў Калiфорнiя i Невада ЗША. Таму iм, вядома ж, хацелася даведацца з жывой гутаркi свайго кiраўнiка, як iдуць справы там, «за бугром», у iх калег, чым яны жывуць i г.д.

Аднак сваё выступленне Мiхаiл Лявонцьевiч пачаў не з гэтага, а з таго, чаго дабiлiся фермеры вобласцi за мiнулы год. На пачатак года на Гомельшчыне было 245 фермерскiх (сялянскiх) гаспадарак. Найбольш — у Жлобiнскiм, Рэчыцкiм, Рагачоўскiм, Гомельскiм (30, 29, 23 i 24 адпаведна), а найменш — у Чачэрскiм, Брагiнскiм i Нараўлянскiм (3, 2 i 0), прычым на Нараўляншчыне адзiная фермерская гаспадарка распалася лiтаральна перад самым Новым годам. У фермераў — 14 496 гектараў зямлi, з якiх 12 761 га сельгасугоддзяў i 9117 га ворыва з тых сельгасугоддзяў. Iншымi словамi, у фермераў 1,12 працэнта зямлi. Астатняя — у КСУПаў i СВК. Няцяжка падлiчыць, што ў сярэднiм на кожную фермерскую гаспадарку прыпадала 52,1 гектара сельгасугоддзяў i 37,2 — ворыва.

У агульных поспехах сельгасвытворцаў вобласцi доля фермераў — 1,3 працэнта збожжа, 12 — бульбы, 17,4 — агароднiны, каля працэнта мяса i малака. А ў цэлым, паўтараем, валодаючы 1,12 працэнта зямлi, яны здабылi 8 працэнтаў сельгаспрадукцыi. Фермерскiя гаспадаркi ў параў-наннi з сельскагаспадарчымi ўнiтарнымi прадпрыемствамi i вытворчымi кааператывамi дабiлiся большай ураджайнасцi з гектара: бульбы — на 52 цэнтнеры, агароднiны — на 53.

Сапраўдны флагман фермерскага руху не толькi на Гомельшчыне, але i ў рэспублiцы (аб чым наша газета ўжо неаднойчы расказвала) — гаспадарка Мiхаiла Шруба з Жыткаўшчыны. У Мiхаiла Рыгоравiча кожны гектар жыта даў 41,3 цэнтнера, у СВК i КСУПах — 12,3, пшанiцы азiмай — 38,8 (25,3), трыцiкале азiмага — 60,9 (20,5), ячменю яравога — 35,7 (20,3), аўса — 36,9 (15,3), бульбы — 303 (183), гароднiны — 516 (160), з iх капусты — 70,3 (324), агуркоў — 480 (117), памiдораў — 420 (92) i г.д.

Вядома ж, не ўсе фермеры могуць пахвалiцца такiмi паказчыкамi, але многiя з iх год ад году ўсё больш эфектыўныя: Леанiд Парвянкоў, Васiль Змушка, Мiкалай Лагвiненка, Юрый Нямцоў, Савелiй Белаболаў — усiх не пералiчыш. Вiдавочна, што фермерскiя гаспадаркi ўносяць значны ўклад у выкананне харчовай праграмы краiны. Але ён быў бы куды большы пры яшчэ большай падтрымцы iх з боку дзяржаўных органаў.

Давайце зазiрнём у статыстыку. З 1990 года, калi фермерства ў рэспублiцы пачынала першыя крокi, да 1996-га ў вобласцi колькасць ахвотнiкаў самастойна гаспадарыць нязменна расла — з 15 да 433! А потым усё пакацiлася ўнiз: 1997-ы — 422, 2000-ы — 399, 2004-ы — 331, 2005-ы — 279, 2006-ы — 258, па стану на 1 студзеня сёлета, паўторымся, — 245.

Звернем увагу i на такую акалiчнасць: у 2005 i 2006 гадах «завязалi» з фермерскай дзейнасцю адпаведна 36 i 28 чалавек, а на iх месцы прыйшло па 15 гаспадароў. I гэта не толькi ва ўказаныя гады, i раней такое назiралася, што сведчыць: у адных (такiх большасць) знiкла ахвота займацца фермерствам, у другiх (такiх меншасць) яна з’явiлася. Значыць хоць i скарачаецца на Гомельшчыне фермерскi рух, але ўсё ж ён жыве.

Магчыма, гэта i ёсць натуральны працэс развiцця фермерства пры ўсiх тых акалiчнасцях, якiя склалiся ў рэгiёнах рэспублiкi, i тых здольнасцях, уменнi i стараннi фермераў, якiмi яны валодалi або валодаюць. Правiльна, не ўсе яны мелi добрыя веды належнага вядзення гаспадаркi, як правiльна i тое, што ў iх была надзея: дзяржава iх навучыць, падкажа, падтрымае, дапаможа. Бо яны клапоцяцца не толькi аб сваiм дабрабыце, але i дабрабыце грамадства.

Аб гэтым i вялася размова на сходзе. Прыводзiлiся наступныя прыклады. Летась фермеры вобласцi заплацiлi 1400 мiльёнаў рублёў падаткаў i плацяжоў. Калi зрабiць разлiкi платы iх адпаведна за карыстанне аднаго гектара сельгасугоддзяў i ворыва, дык атрымлiваецца сума ў 105 358 i 154 253 рублi. А ў СВК i КСУПах гэтыя сумы складаюць 35 171 i 63 344 рублi. Чаму?

Больш за тое, некаторыя мясцовыя органы ўлады не захоўваюць i iншыя патрабаваннi новага Закона «Аб сялянскiх (фермерскiх) гаспадарках», якi выраўняў iх з СВК i КСУПамi. Незразумела, чым кiраваўся Гомельскi гарвыканкам, калi летась у кастрычнiку ўнёс змяненне ў ранейшае (лiпеньскае) рашэнне i абавязаў вялiкую колькасць арганiзацый абласнога цэнтра закупляць бульбу i прадукцыю з гароднiны толькi ў КСУПа «Камбiнат «Усход», нягледзячы на тое, што раней былi заключаны дагаворы на пастаўку iх фермерскiмi гаспадаркамi.

А колькi было нараканняў фермераў, што iм выдзялялiся непрыдатныя землi i гэтым пытаннем нават займалася пракуратура; што i зараз (ужо не першы год) фермер Леанiд Парфянкоў, напрыклад, просiць пашырыць сваю гаспадарку на 300 гектараў, ды нiчога з гэтага не атрымлiваецца; што кiраўнiкi асобных гаспадарак вобласцi Гомельскага i Хойнiцкага раёнаў адмаўляюць фермерам Аляксандру Казлову i Андрэю Лутчыку ў выкарыстаннi жывёлагадоўчых памяшканняў, якiя пустуюць; што толькi пасля ўмяшання пракуратуры фермеры Аляксандр Фядзянiн з Гомельскага i група фермераў з Акцябрскага раёнаў былi забяспечаны дызельным палiвам, мiнеральнымi ўгнаеннямi i сродкамi аховы раслiн у час правядзення веснавых палявых работ 2006 года! I гэтак далей, i таму падобнае.

Мiхаiл Байда паскардзiўся, што чамусьцi не працуе пункт 3 артыкула 25 новага Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сялянскiх (фермерскiх) гаспадарках», паводле якога могуць прадастаўляцца льготныя крэдыты ў межах сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя накiроўваюцца на гэтыя мэты, з аплатай працэнтаў за карыстанне iмi ў памеры не больш за палову стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, пачынаючы з другога года пасля атрымання крэдыту. I калi ён адносна гэтага зрабiў запыт ад iмя абласной асацыяцыi фермераў ў маi мiнулага года, дык адказу нiякага не атрымаў.

Дарэчы, атрыманне фермерамi крэдытаў — пытанне асобнае. Па службовых справах Мiхаiлу Байдзе давялося быць у камандзiроўках у Германii, Лiтве, Расii, Украiне i Злучаных Штатах Амерыкi. I калi ў нас працэнт за карыстанне крэдытам для фермераў складае 14 (а раней было нават 18), дык у iншых краiнах ён куды нiжэйшы. Напрыклад, для фермераў Калiфорнii дзейнiчаюць тры вiды крэдытаў: кароткатэрмiновы — да двух гадоў на набыццё палiва, насення, мiнеральных угнаенняў пад 8,25—8,5 працэнта гадавых; сярэднетэрмiновы — да сямi гадоў (абсталяванне, сельгастэхнiка) пад 7—8 працэнтаў; доўгатэрмiновы — да 20 гадоў (закладка садоў, вiнаграднiкаў, купля зямлi, узвядзенне капiтальных збудаванняў) пад такiя ж працэнты.

У 2005 годзе сярэднiя памеры крэдыту складалi 375 тысяч долараў. Абавязковая ўмова: для атрымання сярэдне-, i доўгатэрмiновага крэдыту дэталёва правяраецца фiнансавае становiшча фермерскай гаспадаркi, наяўнасць залогу на той выпадак, калi фермер можа збанкруцiцца. А вось калi фермер толькi пачынае сваю дзейнасць, гарантам атрымання крэдыту можа стаць урад.

Цiкава яшчэ i тое, што нiхто фермераў не прымушае страхаваць сваю маёмасць, бо гэта — справа добраахвотная. Яны маюць свой рынак, дзе гандлююць. Дзесяць працэнтаў iх вырошчваюць экалагiчна чыстую прадукцыю, якая ў два-тры разы даражэйшая за звычайную...

Павучальным з’яўляецца i тое, што для вырашэння нейкiх праблем група фермераў аб’ядноўваецца ў кааператыў, якi распадаецца, калi пытанне будзе рэалiзавана. Цiкавасць выклiкала i прымяненне на пасевах люцэрны раундапа супраць пустазелля, якi ўздзейнiчае толькi на апошняе, бо ў генетычна мадыфiкаваным сорце люцэрны закладзены ген устойлiвасцi яе да раундапа, i ён не шкодзiць гэтай раслiне. Дарэчы, пасевы люцэрны, гэтай выдатнай бялковай кармавой культуры, палiваюцца вадой, што дае магчымасць за год скошваць яе 6—7 разоў (у нас — толькi два разы).

Адзiн гектар яблынь, напрыклад, японскага гатунку «Фуджы» «выдае на гара» 70—75 тон пладоў. Дарэчы, апрацоўка iх ад шкоднiкаў — да шасцi разоў.

Падаткi з амерыканскiх фермераў вялiкiя — 35—40 працэнтаў, i ў iх справы ўмешваюцца толькi падатковыя iнспектары i экалагiчныя службы. Астатнiя ж дзяржаўныя органы на праверцы фермерскiх гаспадарак не задзейнiчаны...

Безумоўна, чужы вопыт на нашу глебу аўтаматычна пераносіць не варта, але пашукаць тут нешта талковае, напэўна, усё ж карысна...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На падвядзенне вынiкаў работы на зямлi фермерскiх (сялянскiх) гаспадарак Гомельшчыны сёлета з’явiлася iх прадстаўнiкоў больш, чым летась, хоць гэтых г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика