Жыццём i словам прысягаючы...
Таццяна ПАДАЛЯК
Асоба 20 лютага адзначае 85-гадовы юбiлей Мiхаiл ЦIКОЦКI — доктар фiлалагiчных навук, прафесар, заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь.Пераважная большасць журналiстаў нашай краiны прайшлi школу прафесара Мiхаiла Яўгенавiча Цiкоцкага. Ён быў стваральнiкам кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання на факультэце журналiстыкi БДУ. Аўтарытэтны вучоны-мовазнавец, выдатны педагог, Мiхаiл Цiкоцкi заўжды вылучаўся i як чалавек, багата адораны ад прыроды. З дзяцiнства ён малюе, асаблiва любiць акварэлi. Ён i цудоўны музыкант, а ў вайну нават музыку пiсаў на вершы свайго сябра-аднапалчанiна (адчуваюцца гены яго бацькi, Яўгена Карлавiча Цiкоцкага, — вядомага кампазiтара, народнага артыста СССР, аднаго з заснавальнiкаў прафесiйнай музычнай творчасцi ў Беларусi). ...Ён з пакалення, якое так i не адзначыла школьны выпускны баль 22 чэрвеня 1941 года... Да лета 1943-га з мацi i сястрой заставаўся ў акупацыi. Партызаны праз Маскву даведалiся, што ў Мiнску жыве сям’я кампазiтара Цiкоцкага. Iх пераправiлi спачатку ў атрад у Любанскi раён, на востраў Зыслаў, а потым на самалёце ў Маскву. Адтуль i пайшоў на фронт. Быў паранены... Дайшоў да Кёнiгсберга... Пра франтавы шлях Мiхаiла Цiкоцкага лепш за самыя прыгожыя словы гавораць два медалi «За адвагу». Гэта самыя дарагiя ўзнагароды для ветэрана. Яны давалiся за выключныя баявыя дзеяннi... Пасля вайны, паралельна з вучобай на журфаку БДУ, працаваў у газеце «Савецкi селянiн». Потым у «Калгаснай праўдзе». Супрацоўнiчаў з «Вожыкам»... I ўсё ж, што вызначальнае ў гэтым унiкальным, шматгранным чалавеку? Мабыць, сапраўдная iнтэлiгентнасць. Такая рэдкая ў наш час якасць... 23 лютага — невыпадкова менавiта ў Дзень Абаронцаў Айчыны! — на факультэце журналiстыкi БДУ пройдзе Мiжнародная навуковая канферэнцыя «Жыццём i словам прысягаючы...», прысвечаная 85-годдзю прафесара М. Цiкоцкага, у якой возьмуць удзел навукоўцы з розных гарадоў Беларусi, а таксама даследчыкi з многiх замежных унiверсiтэтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лютага адзначае 85-гадовы юбiлей Мiхаiл ЦIКОЦКI — доктар фiлалагiчных навук, прафесар, заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь |
|