Пасткай стала батарэя ацяплення
Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА
Супрацоўнiкi Наваполацкага гарадскога аддзела па НС выратавалi 12-гадовую дзяўчынку, якая трапiла ў пастку батарэi ацяплення. У адсутнасць бацькоў, якiя паехалi ў камандзiроўку, дзяўчынка па неасцярожнасцi засунула нагу памiж секцыямi чыгуннай батарэi ацяплення i не змагла дастаць. На шчасце, разам з ёй знаходзiўся 13-гадовы брат, якi i выклiкаў «хуткую дапамогу». Пасля агляду пацярпелага дзiцяцi медыцынскiя работнiкi прыйшлi да высновы, што без дапамогi выратавальнiкаў не абысцiся. На момант прыбыцця супрацоўнiкаў Наваполацкага гарадскога аддзела па НС дзяўчынка знаходзiлася ў шокавым стане, нага распухла, парушыўся кровазварот. Для яе выратавання давялося ўзламаць секцыi батарэi з дапамогай спецыяльнага гiдраабсталявання. Дзяўчынка была паспяхова вызвалена i дастаўлена ў гарадскую бальнiцу з дыягназам «удар нагi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Наваполацкага гарадскога аддзела па НС выратавалi 12-гадовую дзяўчынку, якая трапiла ў пастку батарэi ацяплення
|
|