Брэсцкая лыжня: у трэцi раз — за здароўем i добрым настроем
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Мiнулыя выхадныя ў наваколлi пасёлка Мiр, што ў Баранавiцкiм раёне, для шматлiкiх аматараў лыжнага спорту Брэстчыны сталi эпiцэнтрам добрага настрою i здароўя. Тут прайшлi спаборнiцтвы лепшых лыжнiкаў рэгiёна з прывычнай ужо назвай «Брэсцкая лыжня-2007».
Аб папулярнасцi гэтых стартаў сярод жыхароў Брэсцкай вобласцi сведчыць не толькi вялiкая колькасць удзельнiкаў, якая з кожным годам становiцца ўсё большай, але i той факт, што на свяце здароўя заўсёды можна сустрэць усё кiраўнiцтва Брэстчыны на чале з губернатарам Канстанцiнам Сумарам. Вось і на гэты раз Канстанцiн Андрэевiч на асабiстым прыкладзе паказваў многiм, як класiчны ход адрознiваецца ад каньковага i з задавальненнем пажадаў лёгкай лыжнi школьнiкам, спартыўным сем’ям, прадстаўнiкам сiлавых структур i iншым аматарам здаровага ладу жыцця. Можна не сумнявацца, што выдатнае сонечнае надвор’е ў спалучэннi з добра арганiзаваным спартыўным мерапрыемствам далi новы зарад бадзёрасцi i энергii шматсоценнай армii прыхiльнiкаў лыжнага спорту рэгiёна i кожны з яго удзельнiкаў на сябе прымерыў алiмпiйскi прынцып: галоўнае не перамога, а ўдзел.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулыя выхадныя ў наваколлi пасёлка Мiр, што ў Баранавiцкiм раёне, для шматлiкiх аматараў лыжнага спорту Брэстчыны сталi эпiцэнтрам добрага настрою i
|
|