Каб мароз не шчыпаў за нос
Зiма. Са снегам, сцюдзёнымi вятрамi i траскучымi маразамi. Мы хутаемся ў цёплае адзенне i футра. I толькi наш непрыкрыты твар знаходзiцца пад уздзеяннем усiх капрызаў надвор’я. Праблема «нумар адзiн» — перапады тэмпературы, якiя могуць дасягаць 30 градусаў. Дом—вулiца—метро—вулiца—работа — нашай скуры прыходзiцца нялёгка. Парушаецца кровазварот, запавольваецца працэс абнаўлення клетак, пагаршаецца жыўленне скуры, знiжаюцца яе ахоўныя функцыi. Ад рэзкага чаргавання звужэння i расшырэння сасудаў у адных скура твару чырванее або пакрываецца дробнай «сетачкай», у другiх — становiцца сухой i вялай. Памылкай было б лiчыць, што толькi летам iснуе небяспека абязводжвання скуры. Зiмой яе сушаць мароз, вецер, кандыцыянеры i ацяпляльныя батарэi. Зiма для скуры — самы небяспечны перыяд яшчэ i таму, што менавiта гэта пара года збiрае ўсе непрыемнасцi iншых сезонаў: авiтамiноз i каварныя сонечныя промнi. Як жа падрыхтаваць скуру да зiмовага выпрабавання? Якiм касметычным сродкам аддаць перавагу?
Па-першае, трэба мець на ўвазе, што тып вашай скуры зiмой можа змянiцца, а значыць, павiнны змянiцца i сродкi догляду. Калi летам у вас, напрыклад, тлустая скура, то ў зiмовы перыяд яе цалкам можна аднесцi да нармальнай. А нармальны тып скуры можа ператварыцца ў сухi, а сухi становiцца звышадчувальным. Увогуле, лiчаць касметолагi, зiмой скуру лепш даглядаць як нешта далiкатнае i пяшчотнае. I калi ў цёплы час года варта кiравацца схемай «ачышчэнне—увiльгатненне—засцярога», то ў маразы яе трэба змянiць на «ачышчэнне—жыўленне—засцярога». Такiм чынам — ачышчэнне. Зiмой яно патрэбнае не менш, чым летам. Касметолагi раяць выбiраць на зiму больш мяккiя ачышчальныя сродкi, такiя, як вяршкi або малачко, у састаў якiх уваходзяць вiтамiны, экстракты траў, што знiмаюць раздражненне, раслiнны алей. Таксама неабходна адмовiцца ад спiртазмяшчальных ласьёнаў i выкарыстоўваць безалкагольныя тонiкi. Калi ж вы не можаце абысцiся без традыцыйных сродкаў для ўмывання — спецыяльных геляў i пенак, то звярнiце ўвагу на найбольш ашчадлiвыя па свайму саставу. Ваду варта выкарыстоўваць гатаваную, а яшчэ лепш — умывацца травянымi адварамi. Дарэчы, калi вы ўсё ж вырашылi ўмывацца ранiцай менавiта вадой, рабiце гэта не пазней чым за паўтары гадзiны да выхаду. Цяпер — пра жыўленне i засцярогу. На думку касметолагаў, лепш набываць айчынныя касметычныя сродкi або сродкi, вырабленыя ў краiнах з падобным клiматам, бо распрацоўшчыкi iмпартных крэмаў не заўсёды ўлiчваюць моцнасць маразоў i перапады тэмператур, уласцiвыя для нашых шыротаў. У халодны час года функцыю «адзення» для скуры твару выконваюць «зiмнiя» крэмы. Як правiла, яны больш густыя i тлустыя. Тлусты (або паўтлусты) дзённы крэм трэба наносiць на скуру хвiлiн за 40 да выхаду з дому. Асаблiва карысныя крэмы, якiя змяшчаюць вiтамiны А, Е i С, а таксама ланалiн, глiцэрыну, лiпiды. Пажадана, каб у састаў касметычнага сродку ўваходзiлi рэчывы, якiя паляпшаюць рэгенерацыю i абменныя працэсы клетак — фруктовыя кiслоты, алей жажаба, мiндальны або кедравы алей. Зiмой часцей трэба праводзiць дадатковыя працэдуры па жыўленню i ўвiльгатненню — прымяняць маскi. I лепш — у вячэрнi час. Эфект ад маскi ўзмацняецца, калi папярэдне зрабiць кампрэс з чаю, соку, малака, травянога адвару. Пры сухой скуры не варта карыстацца маскамi, якiя сцягваюць скуру, а лепш аддаць перавагу тлустым i насычаным — з экстрактам парасткаў пшанiцы, соi, алеем мiндаля, персiка. Маскi для тлустай скуры павiнны быць мяккай, эмульсiйнай або гелевай кансiстэнцыi, змяшчаць экстракт бярозавых пупышак, лаванды, алей размарыну, хвойны экстракт, пропалiс i iнш. Агульным правiлам з’яўляецца абавязковае працiранне скуры тонiкам пасля змывання маскi. Два разы на тыдзень рэкамендуецца глыбокая ачыстка — адлушчванне. Пры гэтым трэба выкарыстоўваць неагрэсiўныя, лёгкiя сродкi (гамаж, мяккiя пiлiнгi), каб лiшнi раз не траўмiраваць скуру i не перасушыць яе. Асобна варта сказаць пра адчувальную скуру. Зiмой яна вельмi пакутуе ад перападаў тэмпературы i вiльготнасцi. Скура становiцца раздражнёнай, лушчыцца, любое дакрананне прыносiць дыскамфорт. Такой скуры неабходна даваць адпачынак пад заспакаяльнай маскай штодзень. Пасля зняцця макiяжу пакладзiце на твар сурвэтку, змочаную ў цёплым, крыху вышэй тэмпературы цела настоi рамонку, i патрымайце яе да таго моманту, пакуль яна не астыне, а пасля можна пачынаць звычайны догляд. Для зiмовага догляду павек прадугледжаны тлустыя, iнтэнсiўныя крэмы, маскi i сывараткi. Вельмi добра падыходзяць у гэты перыяд бiяактыўныя патчы пад вочы — пласцiнкi, якiя насычаны спецыяльнымi пажыўнымi рэчывамi i спалучаюць уласцiвасцi маскi i сывараткi. Яны накладваюцца на 15—20 хвiлiн на скуру павек, пасля чаго наносiцца звычайны крэм. Асаблiвай увагi зiмой патрабуюць i вусны. Карысна мець гiгiенiчную губную памаду. У засцерагальных мэтах не рэкамендуецца карыстацца ўвiльгатняльнымi памадамi, бо яны садзейнiчаюць абветрыванню. На ноч варта наносiць пажыўны бальзам для вуснаў, тлусты крэм або алiўкавы алей. Ну вось, цяпер і зімой наш твар будзе выглядаць выдатна! Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма. Са снегам, сцюдзёнымi вятрамi i траскучымi маразамi. Мы хутаемся ў цёплае адзенне i футра. I толькi наш непрыкрыты твар знаходзiцца пад уздзеянн |
|