Пад знакам Купалы i Коласа
Пад знакам Купалы i Коласа
Народныя паэты Беларусi, класiкi нацыянальнай лiтаратуры, песняры матчынага слова i роднага краю. Гэтыя азначэннi даўно i заслужана сталi неаддзельнымi ад двух iмёнаў – Янка Купала i Якуб Колас. Яны нарадзiлiся ў адзiн год. Абодва – на Мiншчыне. Купала – у Вязынцы колiшняга Вiлейскага павета, а цяпер Маладзечанскага раёна. Колас – у Акiнчыцах на Стаўбцоўшчыне. Яны амаль адначасова прыйшлi ў лiтаратуру i дэбютавалi ў ёй з вершамi. Па-рознаму складвалiся iх жыццёвыя i творчыя лёсы, але аднолькава моцнымi i шчырымi былi любоў i адданасць, боль i клопат пра Бацькаўшчыну. Сёлета краiна на высокiм дзяржаўным узроўнi адзначыць 125-годдзе з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. Адпаведны ўказ напрыканцы студзеня быў падпiсаны Прэзiдэнтам Беларусi. Пытаннi падрыхтоўкi i правядзення юбiлейных мерапрыемстваў абмеркаваны днямi ў Савеце Мiнiстраў на пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта на чале з намеснiкам прэм’ер-мiнiстра краiны Аляксандрам Косiнцам. Мяркуецца, што найбольш значныя падзеi пройдуць на радзiме пiсьменнiкаў – у Маладзечанскiм i Стаўбцоўскiм раёнах, а таксама ў сталiцы. Разам з тым урачыстасцi, удзел у якiх прымуць вiдныя дзеячы культуры, лiтаратуры i мастацтва, навукоўцы, прафесiйныя i самадзейныя артысты, запланаваны па ўсёй рэспублiцы. Творчасцi беларускiх класiкаў будуць прысвечаны навукова-практычныя канферэнцыi, лiтаратурныя вечары, мастацкiя i кнiжныя выстаўкi. Спектаклi паводле твораў Янкi Купалы i Якуба Коласа прапануюць беларускiя тэатры, песнi на вершы славутых песняроў прагучаць у канцэрце 9-га Нацыянальнага фестывалю паэзii i песнi ў Маладзечне. Рэспублiканскую творчую акцыю “Галасы Бацькаўшчыны” правядуць Нацыянальны акадэмiчны народны аркестр iмя I. Жыновiча i Нацыянальны акадэмiчны народны хор iмя Г. Цiтовiча. Сёлета плануецца i доўгачаканае адкрыццё помнiка Янку Купале ў Маскве. Па звестках Мiнiстэрства культуры, мяркуецца, што ў гэтым годзе ва ўстановах культуры i мастацтваў, бiблiятэках i музеях краiны пройдуць каля 6 тысяч мерапрыемстваў, прысвечаных юбiлейнай даце. Дарэчы, рэалiзацыя намечанага ўжо пачалася. У Нясвiжы працуе выстаўка з фондаў Дзяржаўнага лiтаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, а ў музеi Янкi Купалы вядзецца работа па стварэннi экспазiцыi “Таямнiца гiбелi Янкi Купалы” з выкарыстаннем канструкцыйных элементаў гасцiнiцы “Масква”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народныя паэты Беларусi, класiкi нацыянальнай лiтаратуры, песняры матчынага слова i роднага краю. Гэтыя азначэннi даўно i заслужана сталi неаддзельным
|
|