Хто стане чарговай ахвярай грыпу?
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла РЫМЖЫ, эпiдэмiёлагi адзначаюць актывiзацыю на тэрыторыi нашай краiны вiрусаў грыпу А. У Маладзечне i Гомелi аб пачатку эпiдэмii грыпу было абвешчана яшчэ на мiнулым тыднi. Сёння актыўнымi тэмпамi наблiжаюцца да эпiдэмii Баранавiчы i Мiнск. У Мiнску на мiнулым тыднi прырост колькасцi захварэўшых на прастуду i грып склаў 25 працэнтаў. Захворваемасць сярод дарослых павялiчылася на 28 працэнтаў, а сярод дзяцей — на 33 працэнты.
Усяго прышчэпкi ад грыпу зрабiлi 800 тысяч чалавек. Пераважная большасць з iх уваходзяць у так званыя групы рызыкi i робяць прышчэпкi за дзяржаўны кошт. Але 13 тысяч чалавек прышчапiлiся за ўласныя сродкi, столькi ж — за кошт прадпрыемстваў i яшчэ адна тысяча — за кошт мясцовых уладаў. Такiм чынам прышчэплены больш за 8 працэнтаў беларусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла РЫМЖЫ, эпiдэмiёлагi адзначаюць актывiзацыю на тэрыторыi нашай к |
|