Аляксандр Лукашэнка заявiў аб iснуючым патэнцыяле гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Су
Беларусь гатова да актывiзацыi гандлёва-эканамiчных адносiнаў з Суданам. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеi Рэспублiкi Судан Ахмедам Iбрахiмам Эль-Тахiрам.
Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у Беларусi i Судана iснуе патэнцыял гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, якi цяпер практычна не запатрабаваны. (Беларускi экспарт у Судан у 2006 годзе склаў усяго $2,5 млн i быў прадстаўлены ў асноўным аўтатрактарнай тэхнiкай). «У Беларусi ёсць усе тавары, якiя патрэбны сёння Судану», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэслiў таксама, што Судан — афрыканская краiна, якая мае сыравiну, матэрыялы, неабходныя магчымасцi для развiцця вытворчасцi, у тым лiку стварэння зборачных прадпрыемстваў. «Мы гатовы ў блiжэйшы час гэтым заняцца», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт адзначыў, што плануе наведаць Судан з афiцыйным вiзiтам. У сваю чаргу Ахмед Iбрахiм Эль-Тахiр падкрэслiў, што Рэспублiка Судан зацiкаўлена ва ўмацаваннi i развiццi супрацоўнiцтва з Беларуссю. Ён станоўча ацанiў развiццё адносiнаў памiж дзвюма краiнамi, адзначыўшы актыўны абмен дэлегацыямi на высокiм узроўнi. Кiраўнiк парламента Судана перадаў Аляксандру Лукашэнку цёплыя словы прывiтання ад прэзiдэнта Судана Амара Хасана Аль-Башыра i падкрэслiў, што i кiраўнiцтва краiны, i ўвесь суданскi народ чакаюць вiзiту кiраўнiка беларускай дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка заявiў аб iснуючым патэнцыяле гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Су Беларусь гатова да актывiзацыi гандлёва-эканамiчных адносiнаў з Суданам. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на сустрэчы са |
|