Вусная дамоўленасць дакументам на зямлю не з’яўляецца
Сяргей КУРКАЧ
Пытальнiк На ўчастку гаспадара з яго згоды i вуснага дазволу старшынi выканкама я пабудавала хлеў у 1991 годзе. Няўжо на той час мною было ўчынена правапарушэнне? Але ж я вяла будаўнiцтва хлява яшчэ да выхаду пастановы, згодна з якой усе пабудовы трэба ўзгадняць з мясцовым архiтэктурным аддзелам. Цi правiльна зрабiлi, што аштрафавалi мяне за гэта? Паводле слоў нашых мясцовых органаў, жыхары шматпавярховых дамоў не маюць права на вядзенне падсобнай гаспадаркi, калi пабудовы ўзведзены ў прыватным сектары. Цi так гэта?Марыя САМАХВАЛ, Дзятлаўскi раён. — Усе спрэчкi па падобных пытаннях спадарынi Самахвал неабходна вырашаць сумесна з мясцовымi органамi ўлады, — патлумачылi рэдакцыi ў Дзяржаўным камiтэце па маёмасцi Беларусi. — Згодна з артыкулам 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, самавольнай пабудовай (самавольным будаўнiцтвам) з’яўляецца ў тым лiку i будаўнiцтва пабудовы без атрымання на гэта неабходных дазволаў на не адведзеным для гэтых мэтаў зямельным участку. Вусны дазвол старшынi выканкама такiм дакументам не з’яўляецца. Прыцягваць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi па фактах самавольнага будаўнiцтва маюць права адмiнiстрацыйныя камiсii выканкамаў. Лёс самавольнай пабудовы вырашае выканкам. Што датычыцца пытання аб вядзеннi асабiстай падсобнай гаспадаркi, то на гэта маюць права жыхары сельскай мясцовасцi. Зямельныя ўчасткi для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi прадастаўляюцца на праве пажыццёвага валодання, з правам перадачы ў спадчыну цi прыватнай уласнасцi дадаткова да ўчасткаў, якiя былi прадастаўлены для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Такiя ўчасткi даюцца ў памеры да 1 га, з улiкам плошчы зямельнага ўчастка, дадзенага для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Акрамя гэтага, грамадзянам Рэспублiкi Беларусь для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, у залежнасцi ад мясцовых умоў, сельскiмi (пасялковымi) выканаўчымi i распарадчымi органамi могуць прадастаўляцца ў арэнду зямельныя ўчасткi ў памеры да 3 га. Канкрэтныя памеры зямельных участкаў вызначаюцца сельскiмi (пасялковымi) выканаўчымi i распарадчымi органамi ў залежнасцi ад мясцовых умоў i асаблiвасцяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчастку гаспадара з яго згоды i вуснага дазволу старшынi выканкама я пабудавала хлеў у 1991 годзе. Няўжо на той час мною было ўчынена правапарушэнн |
|