21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША ГАТОВЫ Ў ЛЮБУЮ ХВIЛIНУ РАСПАЧАЦЬ АПЕРАЦЫЮ СУПРАЦЬ IРАНА

Ваенная аперацыя ЗША супраць Iрана можа распачацца ў любую хвiлiну. Яна выходзiць далёка за межы знiшчэння цэляў, звязаных з ядзернай энергетыкай i зброяй масавага знiшчэння. Назапашанае ў рэгiёне звычайнае ўзбраенне дае прэзiдэнту ЗША Джорджу Бушу магчымасць на працягу некалькiх гадзiн знiшчыць палiтычную, эканамiчную i ваенную iнфраструктуру Iрана, паведамляе брытанскi часопiс Nеw Stаtеsmаn.

Паводле слоў крынiцы ў дыпламатычных колах, амерыканскiя вайскоўцы ўжо вызначылi магчымыя цэлi ў Iране. Як паведамiлi выданню на ўмовах ананiмнасцi брытанскiя ваенныя крынiцы, «амерыканскiя ваенныя пераключылiся на Iран» адразу пасля таго, як быў звергнуты рэжым Садама Хусейна ў Iраку. Аперацыя пад кодавай назвай «Iранская свабода» распрацоўвалася чатыры гады.

На сённяшнi дзень ЗША маюць у раёне Персiдскага залiва два авiяносцы, яшчэ тры-чатыры могуць быць задзейнiчаны ў атацы на Iран у любы момант. Кожны з iх нясе на сабе сотнi крылатых ракет. Адначасова ў рэзерве Пентагона знаходзяцца элiтныя часцi марской пяхоты, якiя выкарыстоўвалiся ў Iраку. ЗША валодаюць магчымасцю для паражэння на тэрыторыi Iрана да 10 тысяч асобных цэляў у ходзе аднаго налёту.

ПАЛОВА РАСIЯН НЕ ГАТОВА ВЫБIРАЦЬ ПРЭЗIДЭНТА-2008

Згодна з апытаннем, праведзеным «Левада-цэнтрам», расiяне чакаюць сiгналаў ад улады, як iм галасаваць, цi чакаюць убачыць сярод кандыдатаў знаёмыя iмёны.

У выпадку ўдзелу ў прэзiдэнцкай кампанii Уладзiмiра Пуцiна за яго гатовы аддаць галасы 34 працэнты расiян. На выбарах без Пуцiна лiдзiруюць Дзмiтрый Мядзведзеў i Сяргей Iваноў. У выпадку адсутнасцi названых асобаў у спiсах кандыдатаў, колькасць тых, хто будзе мець цяжкасцi з выбарам павялiчыцца да 53 працэнтаў, а колькасць тых, хто адмовiцца ад галасавання — да 22 працэнтаў. 38 працэнтаў апытаных заявiлi, што прагаласуюць за таго кандыдата, якога прапануе Уладзiмiр Пуцiн. Праўда тых, хто не ставiць свой выбар у залежнасць ад меркавання прэзiдэнта, не намнога менш — 32 працэнты. На просьбу ахарактарызаваць людзей з акружэння Пуцiна, большасць (56 працэнтаў) цi назвала iх «шэрымi» i пасiўнымi, цi не змагла адказаць.

ПАРЛАМЕНТ АРМЕНII АДОБРЫЎ УВЯДЗЕННЕ ДВАЙНОГА ГРАМАДЗЯНСТВА

Згодна з дакументам, грамадзяне рэспублiкi могуць атрымаць грамадзянства iншай краiны, што не прыводзiць да страты армянскага грамадзянства. Два грамадзянствы не могуць мець прэзiдэнт, дэпутаты Нацыянальнага сходу i суддзi Канстытуцыйнага суда.

У ЗША ВЫЖЫЛА НЕДАНОШАНАЯ ДЗЯЎЧЫНКА ВАГОЙ 280 ГРАМАЎ

Амiлiя Тэйлар з’явiлася на свет пасля ўсяго 22 тыдняў цяжарнасцi сваёй мацi i была крыху больш за аўтаручку.

Урачы ўсё ж здолелi яе выратаваць i называюць гэта цудам: шанцаў выжыць у немаўляцi вагой менш за 400 грамаў практычна няма. Зараз Амалiя важыць амаль два кiлаграмы i ўжо «падобная на сапраўднае дзiця».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенная аперацыя ЗША супраць Iрана можа распачацца ў любую хвiлiну. Яна выходзiць далёка за межы знiшчэння цэляў, звязаных з ядзернай энергетыкай i зб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика