Кот у мяшку, альбо Блуканнi па пакутах за... уласныя грошы
Барыс ПРАКОПЧЫК
Сiтуацыя Памыляецца той, хто лiчыць, што з валакiтай i бюракратызмам можна сутыкнуцца выключна ў тых цi iншых службовых iнстанцыях. I зусiм не абавязкова блуканнi па пакутах звязаны з адсутнасцю альбо дрэнным функцыянаваннем «аднаго акна». У гэтым нядаўна на ўласным вопыце пераканаўся гродзенскi аўтааматар Вiктар, мой сусед па гаражным кааператыве.Пачалося з прыкрага, але натуральнага для любога транспартнага сродку (а тым больш далёка не першай маладосцi) факта — трэба было мяняць адзiн з агрэгатаў, якi ўжо неаднойчы быў у рамонце, у дадзеным выпадку генератар. Здавалася б, што за пытанне? Але, аказваецца, не ўсё так проста. У крамах, якiя спецыялiзуюцца на запчастках для гэтых iншамарак, не супраць выканаць заказ, аднак цана, як кажуць, кусаецца, а гарантыя пасля пакупкi — усяго на паўгода. У «рэкламках» жа, нягледзячы на каласальную колькасць аб’яў, патрэбнага не аказалася. Але быў яшчэ адзiн варыянт — гродзенскi рынак «Паўднёвы», дзе ў шырокiм асартыменце гандлююць аўтазапчасткамi — не толькi новымi, але i патрыманымi. I сапраўды, пашчасцiла. Так думаў наш аўтааматар, калi двое маладых мужчын, на выгляд — сапраўдных прафесiяналаў, пераконвалi яго, што менавiта вось гэты генератар — i ёсць тое, што ён шукае. Маўляў, хоць i не новы, але яго якасць бездакорная, праверана на стэндзе, гарантуем. Ды i цана адпаведная. Паверыў Вiктар (а што рабiць, калi нiякай альтэрнатывы не было?), раскашэлiўся на 110 тысяч рублёў i ў добрым настроi, што праблема нарэшце вырашана, накiраваўся ў гараж. Але рана радаваўся. Пасля ўстаноўкi генератара аказалася, што ён... не працуе. Мо, прычына не ў iм самiм, а ў няправiльным падключэннi? Супакойваючы сябе такой думкай, Вiктар тэлефануе прадаўцам. Калi верыць iхняй вiзiтоўцы, то гэта спецыялiсты не толькi па продажы стартэраў i генератараў, але i па iх абслугоўванню. Хлопцы прыехалi, пераканалiся, што генератар сапраўды не працуе, аднак нiякiх сумненняў у яго спраўнасцi зноў не выказалi. А падключэнне — не iх кампетэнцыя. Праўда, далi каардынаты аўтаэлектрыка. Ён згадзiўся прыехаць да Вiктара ў гараж, вядома, не за дзякуй, аднак запусцiць генератар у работу i яму не ўдалося. Далей Вiктару трэба было зняць генератар i даставiць яго да гэтага аўтаэлектрыка. Пасля праверкi генератару, якi дагэтуль быццам ужо здаў экзамен на стэндзе, быў вынесены «прыгавор» — нерабочы. Прычым «балячак» столькi, што «лячэнне» абыдзецца ў вельмi круглую суму. Ды i абсурдна гэта: купiў i адразу рамантаваць? ...Разам з Вiктарам едзем у «Паўднёвы». «Спяцы» забiраюць сваё барахло (хто наступны памучыцца з гэтым «катом у мяшку»?) i вяртаюць грошы, нават не папрасiўшы ў клiента прабачэння за дадатковыя расходы i змарнаваны час. Якое там прабачэнне... Нягледзячы на тое, што iм паведамiлi па тэлефоне пра вынiк праверкi iх тавару, яны ўсё роўна сцвярджаюць, што з генератарам... усё ў парадку, маўляў, не разабраўся «правяраючы». Пасля такiх слоў далейшыя размовы не маюць ужо нiякага сэнсу. Толькi цяпер Вiктар звяртае ўвагу, што генератары ля ўваходу ў гэты гандлёвы павiльён ляжаць прама на мокрым асфальце, нават без якойсьцi подсцiлкi. Таксама паказчык адносiнаў да свайго тавару i пакупнiкоў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памыляецца той, хто лiчыць, што з валакiтай i бюракратызмам можна сутыкнуцца выключна ў тых цi iншых службовых iнстанцыях
|
|