Грубая мужчынская праўдаСпорт-тайм Спартыўна-тэхнiчны камiтэт беларускай федэрацыi хакея з шайбай аштрафаваў клуб «Гомель» на суму ў памеры 1000 долараў за iнцыдэнт, якi адбыўся ў горадзе над Сожам у матчы з мiнскiм «Юнацтвам».Прадстаўнiкi гульнi для сапраўдных мужчын паказалi, што такое грубая мужчынская праўда. Мясцовыя балельшчыкi сталi выкiдваць на лёд розныя прадметы пасля таго, як 36-гадовы абаронца гасцей Алег Лявонцьеў учынiў расправу 17-гадоваму форварду гаспадароў Мiхаiлу Стэфановiчу, якi атакаваў ветэрана не па правiлах. Агрэсiўныя паводзiны iгракоў i фанатаў справакавалi дуэль памiж сваiмi i чужымi. Мiнскiя нападаючыя Андрэй Кавалёў i Томаш Хлубна кiнулiся з клюшкамi на балельшчыкаў у адказ на iх абразы з трыбун. «МЕТАЛУРГ» ЦI «ВIЦЕБСК»? У чацвер адбудуцца апошнiя матчы рэгулярнага чэмпiянату Беларусi па хакею з шабай i стане канчаткова вядома васьмёрка каманд, якiя працягнуць барацьбу за медалi экстралiгi. Зразумела, што гэта ўжо не змогуць зрабiць кiеўскi «Сокал» i «Брэст», а вось «Вiцебск» усё яшчэ прэтэндуе на пуцёўку ў стыкавыя матчы (яму трэба перамагчы ў апошняй сустрэчы сталiчны «Керамiн»), але калi мацнейшым у гульнi з магiлёўскiм «Хiмвалакном» акажацца жлобiнскi «Металург», то выйсцi ў плэй-оф вiцябчане не змогуць. Вынiкi мiнулага перадапошняга тура: «Дынама» (Мiнск) — «Сокал» (Кiеў) — 7:0 (на фота), «Юнацтва» (Мiнск) — «Вiцебск» — 5:2, «Керамiн» (Мiнск) — «Металург» (Жлобiн) — 3:3, «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Нёман» (Гродна) — 6:4, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Гомель» — 3:1. Становiшча каманд: «Керамiн» — 107 ачкоў, «Дынама» — 105, «Юнацтва» — 104, «Хiмвалакно» — 84, «Хiмiк-СКА» — 78, «Гомель» — 76, «Нёман» — 63, «Металург» — 61, «Вiцебск» — 60, «Сокал — 31, «Брэст» — 11. МАЙСТРЫ ТАТАМI ЗАВАЯВАЛI «СРЭБРА» Бронзавы прызёр чэмпiянату свету-2005 Андрэй Казусёнак (вага да 90 кг) на этапе Кубка свету па дзюдо ў Будапешце заняў другое месца. Цiкава, што ў фiнале беларус уступiў чэмпiёну свету французу Фрэдэрыку Дзюманфуко «на флажку», бо прапусцiў удушлiвы прыём сапернiка на апошнiх секундах. Нагадаем, што гэта «срэбра» — першая ўзнагарода нашага спартсмена пасля перапынку з лета мiнулага года, якi быў выклiканы траўмай. Дарэчы, не так даўно беларуская каманда заваявала два сярэбраныя медалi на Суперкубку свету ў Парыжы: вызначылiся Юрый Рыбак (звыш ста кг) i Сяргей Кухарэнка (да ста кг).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартыўна-тэхнiчны камiтэт беларускай федэрацыi хакея з шайбай аштрафаваў клуб «Гомель» на суму ў памеры 1000 долараў за iнцыдэнт, якi адбыўся ў горад
|
|