21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтапрафiлактыка

ВЯСНА ПРЫЙДЗЕ З НОВЫМ КОДЭКСАМ

Да ўступлення ў сiлу новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях застаўся толькi тыдзень. Таму сёння начальнiк аддзялення УДАI МУС краiны Ганна БАНАДЫК больш грунтоўна распавядзе пра некаторыя артыкулы памянёнага дакумента.

Такiм чынам, з 1 сакавiка аматары «балбатаць» па мабiльным тэлефоне падчас кiравання транспартным сродкам будуць карацца штрафам у памеры 2 базавых велiчынь. Дарэчы, спецыялiсты прыйшлi да высновы, што размова па «мабiльнiку» павялiчвае час рэакцыi вадзiцеля з 0,5 секунды да 1,5 секунды.

Трэба быць больш уважлiвым да патрабаванняў сiгналаў святлафора i жэстаў рэгулiроўшчыка. Iх iгнараванне будзе карацца штрафам да 5 базавых велiчынь. «Стары» Кодэкс аб да такiх парушальнiкаў даволi паблажлiвы, прадугледжвае пакуль штраф ад 0,3 да 2 «базавых». Таксама варта перад пачаткам руху i выкананнем манеўраў падаваць адпаведныя сiгналы павароту, iнакш давядзецца раскашэлiцца на палову «базавай».

За невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў, альбо разметкi, цi правiлаў праезду перакрыжаванняў, перавозкi пасажыраў i грузаў, буксiроўкi, а таксама непрадастаўленне перавагi маршрутным траспартным сродкам, пешаходам штрафныя санкцыi вырастуць у некалькi разоў i складуць ад 1 да 5 «базавых».

Вельмi моцна ўдарыць новы Кодэкс па кiшэнi аматараў ездзiць за рулём не маючы вадзiцельскага пасведчання цi перадаваць транспартны сродак «бяспраўнай» асобе. На першы раз за падобнае «свавольства» давядзецца заплацiць ад 5 да 20 «базавых». А за паўторнае на працягу года парушэнне такога кшталту штраф узрасце ад 20 да 50 «базавых».

Не менш сурова будуць карацца i вiноўнiкi аварый, а таксама вадзiцелi, якiя сапсуюць дарожнае пакрыццё цi iншыя аб’екты. За нанясенне нават лёгкай траўмы чалавеку або прычыненне пашкоджання транспартнаму сродку цi дарожнаму збудаванню штраф складзе ад 10 да 30 «базавых».

Можна таксама страцiць вадзiцельскае пасведчанне на тэрмiн да 2 гадоў. У выпадку, калi памянёныя парушэннi здзейснiць асоба, якая не мае дакумента на права кiравання транспартным сродкам, штрафныя санкцыi складуць ад 20 да 50 «базавых».

Аўтапрагноз

АДМОЎЦЕСЯ АД РЫЗЫКОЎНЫХ МАНЕЎРАЎ

На гэтым тыднi аварыйнасць i катастрафiчныя сiтуацыi найбольш верагодныя ў цёмны час сутак, асаблiва пры моцных ападках. Клiматычныя ўмовы па-ранейшаму будуць ўскладняць жыццё удзельнiкам дарожнага руху. Вадзiцелям рэкамендуецца ўсур’ёз паклапацiцца пра тое, каб аўтамабiль не сапсаваўся ўдалечынi ад цывiлiзацыi. Нельга забываць пра рамянi бяспекi.

21 лютага варта адкласцi далёкую паездку на iншы час. Усiм удзельнiкам дарожнага руху неабходна кiравацца прынцыпам: спяшайся павольна. Iмчаць на злом галавы асаблiва небяспечна ў сярэдзiне дня i ўвечары.

22 лютага найбольш небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць у зонах руху грамадскага транспарту i транзiтных аўтамабiляў. У перыяд з 12 да 18 гадзiн вельмi вялiкая верагоднасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей. Вадзiцелям настойлiва рэкамендуецца адмовiцца ад хуткай язды паблiзу школ i iншых дзiцячых устаноў, а таксама непадалёк ад палiклiнiк i бальнiц.

23 лютага для ўсiх удзельнiкаў дарожнага руху гарантыяй бяспекi будзе падпарадкаванне сваiх дзеянняў абмежаванням, якiя створыць на дарозе надвор’е. У другой палове дня неабходна строга выконваць правiлы абгону i апярэджання, а лепш увогуле адмовiцца ад рызыкоўных манеўраў.

24 лютага бяспека на дарозе будзе найперш залежаць ад самаадчування вадзiцеляў i тэхнiчнага стану транспартных сродкаў. Дрэнны настрой i нервовасць могуць праяўляцца напачатку дня i напрыканцы сутак.

25 лютага месцам павышанай небяспекi для пешаходаў будуць нерэгулюемыя перакрыжаваннi дарог. Вадзiцелям трэба быць асаблiва пiльнымi пры з’яўленнi на праезнай частцы пешаходаў.

Аўтажарт

Сакрэт асцярожнага кiравання транспартным сродкам: «Уявiце, што вы забылiся дома правы...»



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да ўступлення ў сiлу новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях застаўся толькi тыдзень. Таму сёння начальнiк аддзялення УДАI МУС краiны Ганна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика