Для транспарцiроўкi нафты з Венесуэлы i Iрана ў Беларусь будуць задзейнiчаны балтыйскiя тэрмiналы
БЕЛТА
Аб гэтым журналiстам паведамiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка. Пад яго старшынствам у Вiцебску праходзiла выязное пасяджэнне Камiсii па павышэнню канкурэнтаздольнасцi эканомiкi.
Беларусь вядзе работу па разведцы i даследаванню нафтаносных раёнаў у Венесуэле i Iране. Пачаць здабычу нафты там плануецца праз 3—4 гады. Тады балтыйскiя партовыя тэрмiны i будуць запатрабаваны, пачнецца аднаўленне транспартнай структуры, напрыклад, нафтаправода Вентспiлс—Наваполацк. Цяпер задзейнiчаць прыбалтыйскiя партовыя тэрмiналы эканамiчна нявыгадна, паколькi расiйская нафта з iснуючай увазной пошлiнай $53 за тону каштуе Беларусi танней, чым калi б яна закуплялася на сусветных бiржах, растлумачыў Уладзiмiр Сямашка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам паведамiў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка. Пад яго старшынствам у Вiцебску праходзiла выязное пасяджэн
|
|