Маразы «залютуюць». Уначы месцамi да мiнус 32
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, тэмпература паветра ў чацвер будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў марозу, па паўднёваму захаду — каля мiнус 8 градусаў. Пераважна без ападкаў, толькi ў Брэсцкай вобласцi пройдзе невялiкi снег. Даволi халоднае надвор’е без ападкаў захаваецца да 25 лютага. Тэмпература паветра ўначы ў пятнiцу—суботу будзе 18—26 градусаў марозу, па ўсходу месцамi — да мiнус 27—32 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад 7 марозу па захаду да мiнус 18 градусаў на ўсходзе краiны. У нядзелю ў заходнiм рэгiёне маразы пачнуць слабець, дзе ўдзень будзе ўжо толькi мiнус 3—6 градусаў. У апошнiя днi месяца месцамi пройдзе снег i маразы будуць «кусацца» значна менш. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў марозу, уначы — мiнус 3—14 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, тэмпература паветра ў чацвер будзе вагацца ад 1 |
|